Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Нямеччыны Шольц заклікае да пашырэньня Эўразьвязу


Олаф Шольц
Олаф Шольц

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заклікаў да пашырэньня Эўразьвязу, заявіўшы, што тады ён зможа лепш удзельнічаць у сусьветных справах, перадае Reuters.

«ЭЗ з 27, 30, 36 дзяржавамі, з больш чым 500 мільёнамі свабодных і раўнапраўных грамадзян можа ўзмацніць сваю вагу ў сьвеце, — заявіў Шольц на Кангрэсе эўрапейскіх сацыялістаў. — Я адданы пашырэньню ЭЗ. Тое, што ЭЗ працягвае пашырацца на ўсход, бяспройгрышна для ўсіх нас».

Як паведамляе агенцтва АР, Шольц таксама заклікаў да скаардынаваных закупак узбраеньня і абсталяваньня, стварэньня да 2025 года сіл хуткага рэагаваньня ЭЗ і штаба ЭЗ для эўрапейскіх узброеных сіл.

«У Эўропе нам патрэбна лепшая каардынацыя нашых абарончых намаганьняў. У будучыні Эўропе спатрэбіцца скаардынаванае нарошчваньне патэнцыялаў... мы павінны ўпэўнена і сумесна прасоўваць эўрапейскую абарону», — лічыць Шольц.

  • У цяперашні час ЭЗ налічвае 27 членаў. З моманту ўступленьня на пасаду Шольц зрабіў галоўным кірункам сваёй зьнешняй палітыкі пашырэньне ЭЗ на Балканы і іншыя краіны. Гэта стала яшчэ больш актуальным пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якая гэтым летам стала кандыдатам на членства ў ЭЗ.
  • 23 чэрвеня Эўразьвяз надаў Украіне статус кандыдата на ўступленьне ў ЭЗ.
  • Раней ва ўрадзе заяўлялі, што прамыя перамовы аб сяброўстве Украіны ў ЭЗ могуць пачацца ў 2023 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG