Як перадае Баўгарская служба Радыё Свабода, улады правялі адмысловую праверку заявы Бастрыкіна. Пасьля гэтага ўрад заявіў, што не дазволіць «выкарыстоўваць імя краіны ў якой-небудзь сувязі з тэрарыстычнай дзейнасьцю».
Адначасна правесьці праверку паведамленьня Бастрыкіна пракуратура Сафіі даручыла Міністэрству ўнутраных спраў і Службе дзяржаўнай бясьпекі. На падставе праверкі пракуроры маюць вызначыць, ці дастаткова ў іх зьвестак для пачатку дасудовага расьсьледаваньня здарэньня.
- Пра тое, што грузавік з Крымскага моста быў на тэрыторыі Баўгарыі, Бастрыкін паведаміў на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным 9 кастрычніка. Па ягоных словах, акрамя Баўгарыі, грузавік пабываў у Грузіі і Армэніі.