Тэлеканал «Белсат» паведаміў са спасылкай на неназваныя крыніцы, што Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы затрымаў літоўскага юрыста Мантаса Данелюса, які ўкараняўся ў беларускія арганізацыі ў Літве і перадаваў зьвесткі ў КДБ Беларусі.
Паведамляецца, што Данелюс у якасьці бізнэс-кансультанта знаёміўся зь беларусамі, ладзіў лекцыі пра тое, як адкрыць сваю справу, і прапаноўваў юрыдычную дапамогу.