Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO правядзе найбуйнейшыя амаль за 40 гадоў вучэньні ў Эўропе


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На наступным тыдні NATO пачне найбуйнейшыя амаль за 40 гадоў вайсковыя вучэньні ў Эўропе. У іх возьмуць удзел каля 90 тысяч чалавек, авіяцыя і караблі NATO і Швэцыі. Раней анансавалася, што ўдзел у манэўрах возьмуць каля 40 тысяч чалавек.

Вучэньні «Стойкі абаронца» пройдуць у Нямеччыне, Польшчы і краінах Балтыі. Амэрыканскія СМІ раней паведамлялі, што вайскоўцы будуць адпрацоўваць сцэнар абароны пры расейскім уварваньні.

Падчас манэўраў альянс прадэманструе здольнасьць умацаваць эўраатлянтычную зону, перакідаючы сілы з Паўночнай Амэрыкі праз Атлянтыку, цытуе агенцтва Reuters галоўнакамандуючага Аб’яднанымі войскамі NATO ў Эўропе Крыстафэра Кавалі.

У 2023 годзе краіны NATO правялі ў Эўропе найбуйнейшыя ў гісторыі альянсу паветраныя вучэньні. Гэта адбылося пасьля пачатку маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Многія заходнія палітыкі, у тым ліку прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, рабілі дапушчэньне, што Расея можа напасьці на адну з краін альянсу ў выпадку, калі дабʼецца посьпеху ва ўкраінскай вайне.

Масква такія пляны адмаўляе. Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін у сьнежні заявіў, што Расея ня мае «рэзону» і «цікавасьці» для вайны з NATO. Пры гэтым Пуцін і крамлёўскія чыноўнікі публічна адмаўлялі магчымасьць увядзеньня войскаў ва Ўкраіну перад пачаткам маштабнага ўварваньня ў лютым 2022 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG