Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі парлямэнцкіх выбараў у Румыніі: перамагае партыя дзейнага прэм’ера краіны, папулісцкі альянс на другім месцы


Марчэль Чаляку з прыхільнікамі ў выбарчым штабе пасьля першых лічбаў на выбарах
Марчэль Чаляку з прыхільнікамі ў выбарчым штабе пасьля першых лічбаў на выбарах

Яўка на выбарах склала 53%.

Румыны ў нядзелю выбіралі 136 сэнатараў і 329 дэпутатаў.

На выбарах у абедзьве палаты парлямэнту перамагае Сацыял-дэмакратычная партыя, якую ўзначальвае дзейны прэм’ер-міністар Марчэль Чаляку. Яна можа набраць 25,5% у Палату дэпутатаў і 25,7% у Сэнат. Яе хаўрусьніца па ўрадавай кааліцыі, правацэнтрысцкая Нацыянальная лібэральная партыя, набірае 15,3 і 15,6% адпаведна.

Другое месца, паводле апытаньняў, мае альянс правапапулісцкіх партый «Альянс за румынскае адзінства» (19,3 і 19,5%), трэцяе месца ў праэўрапейскага «Зьвязу выратаваньня Румыніі» (па 15,7% у абедзьве палаты).

Парлямэнцкія выбары адбыліся праз тыдзень пасьля скандальнага першага туру прэзыдэнцкіх выбараў, па сьлядах якіх пачаліся судовыя разборы. У ім нечаканую перамогу атрымаў незалежны кандыдат Кэлін Джарджэску, які раней знаходзіўся ў «Альянсе за аб’яднаньне». Другое месца заняла кіраўніца «Зьвязу выратаваньня» Элена Лясконі. Яна ўсяго на некалькі тысяч галасоў абышла прэм’ер-міністра Чаляку.

28 лістапада Канстытуцыйны суд Румыніі абавязаў Цэнтральнае выбарчае бюро пералічыць вынікі першага туру з прычыны выяўленых парушэньняў. У выпадку, калі суд не зацьвердзіць вынікаў галасаваньня, яго давядзецца праводзіць паўторна.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG