У чэрвені суд прысяжных прызнаў Гантэра Байдэна вінаватым у справе аб незаконнай куплі агнястрэльнай зброі. Сутнасьць абвінавачаньня, выстаўленага 54-гадоваму Байдэну-малодшаму, у тым, што ў кастрычніку 2018 года ён пры куплі рэвальвэра Colt Cobra 38 special зманіў, што не ўжывае наркотыкаў, піша Настоящее Время.
Аднак, як адзначыў спэцыяльны пракурор Дэвід Вайс, тады ён змагаўся з какаінавай залежнасьцю. Таксама Вайс сьцьвярджае, што сын прэзыдэнта ЗША валодаў агнястрэльнай зброяй у пэрыяд ужываньня наркотыкаў.
У гэтай справе Гантэру Байдэну пагражае да 25 гадоў зьняволеньня і штраф у памеры $750 тысяч.
У чэрвені 2023 года Байдэн-малодшы пагадзіўся прызнаць сябе вінаватым у нявыплаце падаткаў і заключыць пагадненьне зь Міністэрствам юстыцыі ЗША ў гэтай справе, а таксама ў справе аб незаконным захоўваньні зброі падчас ужываньня наркотыкаў. Гэта магло б дазволіць яму пазьбегнуць перасьледу ў выпадку выкананьня ўмоў, вызначаных пракурорамі, аднак у ліпені ўгода развалілася. Судзьдзя Мэрыелен Нарэйка звярнула ўвагу на неадпаведнасьць пагадненьня патрабаваньням закону.
Джо Байдэн лічыць, што на працэс у справах супраць яго сына рабіўся палітычны ціск і яго «вылучылі» за свае сваяцкія сувязі.
«Я веру ў сыстэму правасудзьдзя, але сырая палітыка заразіла гэты працэс і прывяла да памылковага правасудзьдзя. Спадзяюся, амэрыканцы зразумеюць, чаму бацька і прэзыдэнт прыйшоў да гэтага рашэньня», — сказаў на заканчэньне ён.
Форум