Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Казулін зьвярнуўся з адкрытым лістом да генпракурора


Алег Грузьдзіловіч, Менск Былы кандыдат на прэзыдэнта азнаёміўся з матэрыяламі сваёй справы і з гэтай нагоды зьвярнуўся да генэральнага пракурора Беларусі Пятра Міклашэвіча.

Аляксандар Казулін мяркуе, што справу на яго завялі на загад “зьверху” й расьсьледаваная яна неаб''ектыўна.

Палітык адзначыў ролю ў перасьледзе супрацоўнікаў спэцпадразьдзяленьня міліцыі “Алмаз” і камандзіра брыгады ўнутраных войскаў Зьмітра Паўлічэнкі.

Тэкст ліста неўзабаве будзе зьмешчаны на сайце штабу Аляксандра Казуліна, кажуць ягоныя адвакаты.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG