Ірына Халіп, адна з арганізатараў сёньняшняй акцыі, так тлумачыць заклік прыйсьці менавіта да расейскай амбасады:
(Халіп: ) "На сёньняшні дзень Расея – гэта апошні палітычны хаўрусьнік Лукашэнкі (я ня маю на ўвазе Кубу, Паўночную Карэю ды іншыя падобныя краіны) з так званых цывілізаваных дзяржаваў. Расея па-ранейшаму працягвае падтрымліваць Лукашэнку, яна адзіная прызнала сапраўднымі вынікі мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Гэта адзіная краіна, для якой Лукашэнка – гэта не дыктатар, а паўнапраўны і паўнамоцны сябар ды хаўрусьнік. Таму нам вельмі важна прадэманстраваць Расеі, што беларускі народ ня толькі супраць дыктатуры Лукашэнкі, але і супраць расейскай дзяржаўнай пуцінскай падтрымкі беларускай дыктатуры".
Ля амбасады Расеі арганізатары акцыі таксама хочуць заявіць пра тое, што Расея магла б запатрабаваць ад Аляксандра Лукашэнкі спыніць рэпрэсіі супраць палітычных апанэнтаў і грамадзянскай супольнасьці, стварыць незалежную міжнародную камісію ў справе расьсьледваньня зьніклых, вызваліць усіх палітвязьняў.
Ад самага пачатку Дзён салідарнасьці іх галоўнымі ініцыятарамі лічацца, акрамя Ірыны Халіп, моладзевы лідэр Мікіта Сасім ды Ірына Красоўская – жонка зьніклага Анатоля Красоўскага. Але гэтым разам ні спадарыня Красоўская, ні спадар Сасім ня могуць узяць на сябе вялікія клопаты. Чаму так адбылося, тлумачыць Ірына Халіп:
(Халіп: ) "Красоўскай цяпер няма ў Беларусі. Але я дакладна ведаю, што яны сёньня разам з Ірынай Казулінай прыйдуць пратэставаць каля амбасады Беларусі ў Вашынгтоне".
(Карэспандэнт: ) "А Мікіта Сасім?"
(Халіп: ) "Яго сёньня мусілі яшчэ а 9-й раніцы выпусьціць з Баранавіцкага сьледчага ізалятару. Але пакуль да гэтага часу не выпускаюць".
Арганізатары Дня салідарнасьці таксама заклікаюць беларусаў, якія жывуць за мяжой, ды грамадзянаў іншых краінаў, якім неабыякавы лёс Беларусі, сёньня выказаць свой пратэст ля амбасадаў і дыпмісіяў Расеі ў розных гарадах сьвету.
Ініцыятыва праводзіць Дні салідарнасьці кожны 16 дзень месяца нарадзілася пасьля таго, як 16 верасьня 2005 году міліцыя ў Менску разагнала акцыю, прысьвечаную зьнікненьню Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага, Юрыя Захаранкі, Зьмітра Завадзкага.
* * * Сёньня ў некаторых эўрапейскіх гарадах адбудуцца акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю. А 20-й гадзіне паводле менскага часу каля будынку расейскай амбасады ў Варшаве сябры Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі ладзяць пікет – гэпэнінг. Зьмест акцыі пакуль трымаецца ў сакрэце, бо арганізатары хочуць, каб гэта была неспадзяванка для ўсіх, хто прыйдзе.
Мінулым разам каля расейскай амбасады людзі ў масках Пуціна зьелі торт колераў цяперашняга беларускага дзяржаўнага сьцягу.
Між тым у беларускай грэка-каталіцкай царкве ў Антвэрпэне адбудзецца з нагоды Дня салідарнасьці набажэнства.