Амбасадар Боўг так характарызуе цяперашнія дачыненьні Эўразьвязу і Беларусі:
(Боўг: ) “Ёсьць некалькі пытаньняў — перадусім палітычных, дзе мы не знаходзім узаемапаразуменьня. Сярод іх — пытаньні дэмакратыі, выбараў, правоў чалавека ды спрыяньня разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці наагул”.
Эўрапейскі чыноўнік гаворыць, што нядаўнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі разглядаліся Эўразьвязам як своеасаблівы тэст для ўладаў. На думку Эўразьвязу, як і бальшыні назіральнікаў, выбарчая кампанія мела сур’ёзныя недахопы. Тым ня менш, Эўропа не зачыняе дзьвярэй перад Беларусьсю, цьвердзіць спадар Боўг:
(Боўг: ) “Эўразьвяз застаецца адкрытым для дыялёгу зь Беларусьсю ў пытаньні паступовага разьвіцьця двухбаковых дачыненьняў. Але толькі пры ўмове, што беларускія ўлады праз канкрэтныя дзеяньні пакажуць шчырае жаданьне весьці дыялёг”.
Прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Андрэй Папоў, адказваючы на пытаньне нашага радыё, гаворыць, што Беларусь хоча мець з Эўразьвязам, “прагматычныя ды добразычлівыя стасункі”. Аднак афіцыйны прадстаўнік зьнешнепалітычнага ведамства падкрэсьлівае, што дыялёг магчымы толькі без папярэдніх умоваў:
(Папоў: ) “Зацікаўленасьць Беларусі ў разьвіцьці такога дыялёгу застаецца. Але толькі пры ўмове, што дыялёг будзе разьвівацца на прынцыпах узаемнай павагі бакоў і без таго, каб вылучаць адно аднаму нейкія перадумовы і гэтак далей”.
Паводле афіцыйнай агенцыі БелТА, падчас уручэньня даверчых лістоў амбасадара Боўга Аляксандар Лукашэнка заявіў пра гатоўнасьць супрацоўніцтва з Эўразьвязам, калі будуць канструктыўныя крокі насустрач. Лукашэнка падкрэсьліў, што на кожны крок Эўразьвязу да супрацоўніцтва Беларусь зробіць два-тры крокі.
Як паведамляе БелТА, “Аляксандар Лукашэнка выказаў гатоўнасьць прыняць ня толькі эўрапейскія, але і любыя цывілізаваныя і гуманныя каштоўнасьці й прытрымлівацца іх пры ўмове, што гэта будзе адпавядаць інтарэсам беларускага народу і ня будзе парушаць Канстытуцыю і законы рэспублікі”.
Вядомы беларускі палітык Юры Хадыка лічыць апошнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі невыпадковымі. На ягоную думку, гэта рэакцыя на тое, што кіраўнік беларускай дзяржавы нарэшце зьмірыўся з тым, што гаспадаром Крамля яму ўжо ніколі не быць:
(Хадыка: ) “Заява Лукашэнкі пра тое, што ён гатовы зрабіць крокі насустрач Захаду, — гэта выдатны знак. Я толькі баюся, што калі газ ня будзе такі дарагі, як цяпер абяцае Масква, дык каб Лукашэнка не адвярнуў назад. Таму што для яго самае галоўнае — ягоная асабістая ўлада. А Беларусь для яго — гэта толькі сродак для ўтрыманьня ўлады”.
Даведка: Дыплямат спадар Іен Боўг мае ранг амбасадара, ён прадстаўляе ў Кіеве і Менску Эўракамісію – выканаўчы орган Эўразьвязу. Да мінулага году кіеўскі офіс Эўракамісіі адказваў і за сувязі з Малдовай, але летась у лістападзе ў Кішынэве было адкрытае асобнае прадстаўніцтва.
Тады ж Эўракамісія зьвярнулася ў МЗС Беларусі з прапановай адкрыць свой офіс у Менску. Беларускія ўлады пакуль адказу не далі.