Радыё Свабода, Прага Камэнтуючы сустрэчы іранскага і беларускага кіраўнікоў, аналітыкі адзначаюць, што ў апошнія гады Іран пашырыў свае сувязі з Беларусьсю, якую называюць апошняй дыктатурай у Эўропе. Палітолягі прыгадваюць верасьнёўскую заяву Лукашэнкі, у якой ён назваў Іран істотнай крыніцай падтрымкі Менску па-за межамі былога СССР. Аглядальнікі гавораць, што абедзьве краіны шукаюць узаемападтрымкі на фоне міжнароднай ізаляцыі.