(Юнак: ) “Пра галадоўкі, канечне, чуў, але гэта ніякая не акцыя. Бо калі ты галадаеш, то мучаеш сябе. А ўлады — яны ўсё роўна добра паелі, яны добра жывуць. І ім усё роўна — галадаеце вы ці не”.
(Спадарыня: ) “Я думаю, што нічога гэтым дамагчыся нельга. Яны галадаюць — тыя, што пратэстуюць, і гэта адбіваецца на іхным здароўі. Думаю, што ня так трэба змагацца”.
(Спадар: ) “Ніколі ня думаў пра гэта. Але думаю, што гэта не найлепшы мэтад змагацца за свае правы. Трэба шукаць і знаходзіць сродкі, якія будуць больш карысныя й эфэктыўныя”.
(Спадарыня: ) “Я нічога ня чула пра галадоўкі. Але думаю, што гэтым нічога дамагчыся нельга. Бо нашыя ўлады не глядзяць на гэта”.
(Спадар: ) “Працаваць трэба ў Беларусі, а не галадаць. Дзякаваць Богу, у нас для гэтага ёсьць усе магчымасьці”.
(Спадар: ) “Нічога дамагчыся праз галадоўку немагчыма. Бо ўлада на гэта сто адсоткаў увагі ня зьверне. Калі дзьвесьце чалавек — завод цэлы стане галадаваць, то магчыма. А калі ты адзін — ты нішто. Калі чалавек, да прыкладу, у турме пачынае галадаць, то ён павінен быць вядомым, нешта значыць. А калі ты просты чалавек, то табе пару разоў па нырках стукнуць, трубку ўставяць, нальюць — і ўсё”.
(Спадар: ) “Можа, чаго і можна дамагчыся ад дзяржавы. А калі нічога не рабіць, то нічога і ня будзе”.
(Юнак: ) “Ня ведаю. Бо ў нас улада такая, ёй усё “па барабане”, галадаюць людзі ці не. Яны на сваім стаяць, і ўсё”.
(Юнак: ) “Вядома, я чуў пра галадоўкі ў Беларусі, асабліва пра палітычныя. Як стаўлюся? Думаю, што чалавек мае права на гэта, але ўлада не павінна даводзіць чалавека да такога стану. Да прыкладу, я не лічу, што Казулін зрабіў нешта такое, за што яго трэба было гэтак засудзіць. І ў гэтым выпадку галадоўка апраўданая. Але ў нас магчыма нечага дамагчыся, калі чалавек памрэ ці трапіць у шпіталь. Толькі тады на гэта зьвернуць увагу”.