Юрась Бушлякоў, Прага Згодна з папярэднімі вынікамі амэрыканскіх выбараў, упершыню за апошніх 12 гадоў дэмакраты здабылі большасьць месцаў у Палаце прадстаўнікоў. Пакуль няясна, ці змогуць яны ўзяць пад свой кантроль і Сэнат – гэта залежыць ад вынікаў падліку, а магчыма і перападліку галасоў у двух штатах, дзе дэмакратычныя кандыдаты выйграю́ць зь нязначнай перавагай.