Як паведамляюць афіцыйныя беларускія інфармацыйныя крыніцы, прэзыдэнты Беларусі і Ірану падпісалі сумеснае камюніке аб разьвіцьці двухбаковых стасункаў. Таксама ў прысутнасьці Аляксандра Лукашэнкі і Махмуда Ахмадзінэжада былі падпісаныя шэраг дамоваў у эканамічным супрацоўніцтве.
Іранскі і беларускі лідэры канстатавалі наяўнасьць палітычнай базы дзеля пашырэньня двухбаковага ўзаемадзеяньня ва ўсіх сфэрах. Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Іран можа разьлічваць на Беларусь, якая знаходзіцца ў цэнтры Эўропы, гэтак жа як і Беларусь можа разьлічваць на Іран, які знаходзіцца ў цэнтры Усходу. Махмуд Ахмадзінэжад канстататаваў, што погляды кіраўніцтва абедзьвюх краінаў супадаюць у многіх міжнародных і рэгіянальных пытаньнях, Беларусь і Іран падтрымліваюць адзін другога на міжнароднай арэне, у тым ліку ў рамках міжнародных арганізацыяў.
Як паведамляе іранскае агенцтва навінаў ІРНА, вярхоўны лідэр ісламскай рэвалюцыі Алі Хамэнэі заклікаў Аляксандра Лукашэнку сумеснымі намаганьнямі супрацьстаяць ціску ўсясьветных дзяржаваў, у прыватнасьці, ЗША.
Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Іран адбыўся ў пару, калі Тэгеран знаходзіцца ў канфлікце зь міжнароднай супольнасьцю ў зьвязку зь яго адмовай спыніць ядзерныя распрацоўкі. Пытаньне ўвядзеньня Радай бясьпекі ААН санкцыяў супраць Ірану застаецца актуальным.