Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Рыгор Кастусёў на волі


Радыё Свабода Сёньня пасьля пяці дзён арышту выйшаў на волю кіраўнік Магілёўскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. 3 лістапада пастановай Ленінскага суду Магілёва ён быў асуджаны за дробнае хуліганства.

У дзень затрыманьня спадар Кастусёў меўся выехаць у Кіеў на канфэрэнцыю грамадзка-палітычных сілаў Беларусі. На чыгуначным вакзале яго й затрымалі.

У інтэрвію “Свабодзе” Рыгор Кастусёў паведаміў, што сваё зьняволеньне зьвязвае зь мясцовымі выбарамі.

(Кастусёў: ) “Я хацеў ехаць на канфэрэнцыю, пра мясцовыя выбары гаворка. І па справах сваіх, я яшчэ прадпрымальнік. Да жалю, мой бізнэс прагарэў — ня ведаю, зь якога боку тушыць”.

З тэрыторыі ізалятару часовага ўтрыманьня Рыгора Кастусёва вывезьлі на міліцэйскім уазіку. Спадар Кастусёў кажа:

(Кастусёў: ) “Для мяне гэта навіна. Мінулы раз мяне вызвалялі — такога не было, а гэты раз, вы самі бачылі — мяне пасадзілі ў машыну. Я пачаў упарціцца, але дзяжурны сказаў, што ён тут кіруе, таму сядайце ў машыну. Мяне ўзялі ў кальцо. Тры супрацоўнікі міліцыі сядзелі ў машыне побач са мной, чацьверты за рулём. Ды вывезьлі на прыпынак ды высадзілі, дзякаваць богу. А так зьбіраліся везьці да вакзалу”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG