5 гадоў таму паводле рашэньня А. Лукашэнкі пачалося пашырэньне кальцавой дарогі, якая павінна ахапіць значную частку тэрыторыі мэмарыялу. Апазыцыйная моладзь тады супрацьстаяла намерам уладаў, трымала ў Курапатах кругласутачную вахту 280 дзён зь верасьня 2001 году па ліпень 2002 году. 8 лістапада 2001 году міліцыя зьнішчыла лягер абаронцаў Курапатаў, аднак пазьней ён быў адноўлены.
У сёньняшняй акцыі ўзялі ўдзел 14 чалавек: былыя абаронцы Курапатаў, актывісты незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды, сьвятар і вернікі аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
У сёньняшняй акцыі ўзялі ўдзел 14 чалавек: былыя абаронцы Курапатаў, актывісты незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды, сьвятар і вернікі аўтакефальнай праваслаўнай царквы.