Міністр абароны ЗША Дональд Рамсфэльд заявіў у 2002 годзе, што калі ірацкі лідэр не жадае адмаўляцца ад зброі масавага зьнішчэньня, ён мае варыянт: зьехаць з краіны, і назваў менавіта Беларусь адной зь нямногіх краінаў, якія маглі б прыняць ірацкага дыктатара, ягоную сям’ю і найбліжэйшае атачэньне.
Што да гандлю зброяй, то Беларусь ня раз абвінавачвалася сусьветнай супольнасьцю ў продажы ўзбраеньня ў краіны, на якія накладзенае эмбарга ААН, у тым ліку ў Ірак.
У 2001 годзе польская газэта WPROST пісала:
«У 1995г. Ірак набыў у Беларусі абсталяваньне для перапрацоўкі дыямэнтаў, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасьці ядзернай зброі і ракет далёкага радыюса дзеяньня. Напрыканцы 1998 г. Беларусь у абыход санкцыяў ААН прадала рэжыму Садама Хусэйна чарговую партыю высокатэхналягічнага абсталяваньня для вытворчасьці аптычных прыстасаваньняў. Праз год Лукашэнка падпісаў чарговы кантракт на мадэрнізацыю ірацкай сыстэмы СПА і ракет SA-3. Продаж узбраеньня ў краіны, на якія накладзенае эмбарга ААН, патрабуе стварэньня ланцужка пасярэднікаў. Беларуская зброя й абсталяваньне для яе вытворчасьці пастаўляліся кантрабандаю праз ярданскі порт Абадан. У Іраку беларускія ваенныя спэцыялісты змантажавалі абсталяваньне і прадставілі яго для тэставаньня кітайскім інжынэрам.»
Калі амэрыканскія войскі ўвайшлі ў 2004 годзе ў Ірак, на адной з вайсковых базаў былі знойдзеныя дакумэнты, якія сьведчылі пра пастаўкі ў Ірак танкаў, адрамантаваных на заводзе ў Барысаве.