(Пэласі:) “Сёньня – вялікая перамога для амэрыканскага народу. Сёньня амэрыканцы прагаласавалі за зьмены, прагаласавалі за тое, каб дэмакраты павялі нашую краіну ў новым кірунку”.
Гэта былі словы дэмакраткі з Каліфорніі Нэнсі Пэласі – чакаецца, што менавіта яна стане новым сьпікерам Палаты прадстаўнікоў (дарэчы, першай жанчынай на гэтай пасадзе ў гісторыі Злучаных Штатаў).
У выніку выбараў Дэмакратычная партыя пашырыць сваю прысутнасьць ў Палаце прадстаўнікоў на 21 чалавека – цяпер за дэмакратамі 227 з 435 месцаў.
Паводле найнавейшых апытаньняў, каля трох чвэрцяў амэрыканцаў прызналіся, што на іх выбар пры галасаваньні паўплывалі нядаўнія скандалы ў Кангрэсе. Калі 60 працэнтаў апытаных сказалі, што сваімі галасамі выразілі стаўленьне да ірацкай кампаніі прэзыдэнта-рэспубліканца Джорджа Буша.
Экспэрты сыходзяцца ў думцы, што цяпер аслабленая паразаю рэспубліканская адміністрацыя можа пайсьці на саступкі апанэнтам у шэрагу прынцыповых пытаньняў замежнай палітыкі Злучаных Штатаў.
Тым часам прадстаўнік Белага дому Тоні Сноў прызнаў перамогу дэмакратаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў і заявіў пра гатовасьць адміністрацыі Буша працаваць разам зь лідэрамі дэмакратаў над вырашэньнем найважнейшых пытаньняў, уключаючы перамогу ў вайне ў Іраку і ў вайне з тэрарызмам увогуле, а таксама забесьпячэньне росту эканомікі.