Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет салідарнасьці з Казуліным у Варшаве (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Варшаве да галадоўкі салідарнасьці з Аляксандрам Казуліным далучыўся яшчэ адзін чалавек, а ў цэнтры Брусэлю прайшоў пікет супраць падтрымкі Расеяй цяперашніх беларускіх уладаў.

Да былога паплечніка па прэзыдэнцкай кампаніі Аляксандра Казуліна Ігара Крыштона, які ўчора каля беларускага пасольства ў Варшаве пачаў галадоўку салідарнасьці з экс-кандыдатам, далучылася сябра АГП Натальля Завадзкая.

(Завадзкая: ) “Я пратэстую супраць парушэньня правоў Аляксандра Казуліна, які атрымаў пяць з паловай гадоў зьняволеньня толькі за тое, што пратэставаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў”.

Падтрымаць галадоўнікаў да будынку амбасады прыйшлі сёньня некалькі беларусаў зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і транспарантамі з патрабаваньнем вызваліць Аляксандра Казуліна.

(Удзельнік пікету: ) “Мы, людзі старэйшыя, таксама падтрымліваем Казуліна, які галадае ў турме. Цяперашнюю палітычную абстаноўку ў Беларусі нельга параўнаць з тым, што было 10-12 гадоў таму”.

Сказаў адзін з прысутных.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG