Аналітык радыё Свабода Ян Максімюк называе Іран і Беларусь “выгнаньнікамі” ў сучаснай глябальнай палітыцы.
(Максімюк: ) “У Лукашэнкі няшмат месцаў на плянэце, куды б ён мог нанесьці афіцыйны візыт, таму што яму забаронены ўезд у Эўразьвяз. Зачыненыя для яго і ЗША. Канешне, Лукашэнка ня можа разьвіваць палітычныя сувязі, але ён шукае спосабы разьвіваць эканамічныя стасункі, каб рэалізоўваць беларускую прадукцыю”.
Сёньня ў Тэгеране прэзыдэнт Махмуд Ахмадзінэжад заявіў, што Іран і Беларусь сыходзяцца ў агульных ацэнках рэгіянальных і міжнародных праблемаў. Ён дадаў, што Тэгеран ня мае ніякіх абмежаваньняў на разьвіцьцё стасункаў з такімі краінамі, як Беларусь. Назіральнікі адзначаюць, што Лукашэнка паведаміў пра асабісты кантроль двух кіраўнікоў над сумеснымі праектамі.
Прафэсар паліталёгіі тэгеранскага ўнівэрсытэту Садэт Зібакарам лічыць, што Іран можа атрымаць пэўныя выгоды ад стасункаў зь Беларусьсю.
(Зібакарам: ) “Мы знаходзімся пад інтэнсіўным амэрыканскім ціскам. Сувязі з Эўразьвязам не такія добрыя, як адносіны з неўплывовымі эўрапейскімі краінамі. Ніхто ў Іране не спадзяецца, што стасункі з Беларусьсю вырашаць усе нашыя праблемы. Але такія стасункі лепш, чым нічога. Акрамя таго, магчыма, Беларусь дапаможа нам з узбраеньнямі, і ня выключана, што ў будучыні мы маглі б пастаўляць нафту і газ у Беларусь”.
Аналітыкі адзначаюць, што візыт беларускага кіраўніка ў Тэгеран адбываецца ў час, калі Іран знаходзіцца пад пагрозай санкцый з боку ААН за адмову спыніць распрацоўку ядзернай праграмы. Прафэсар Садэт Зібакарам лічыць, што сувязі зь Беларусьсю маглі б дапамагчы Ірану зьмякчыць эфэкт ад міжнародных санкцыяў:
(Зібакарам: ) “Калі санкцыі будуць на Тэгеран накладзеныя, тады нам будзе карысная ня толькі Беларусь, а ўсялякая краіна, якая не ўспрыме санкцыі і будзе працягваць імпарт і экспарт. Ірану вельмі спатрэбяцца такія краіны”.
Іранскае агенцтва ІРНА сёньня цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што Тэгеран і Менск павінны выкарыстоўваць свае палітычныя сувязі ў якасьці каталізатара гандлю і эканамічнай каапэрацыі.