Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША спадзяюцца, што мясцовыя выбары ў Беларусі будуць празрыстымі і сумленнымі


Паводле агенцтва Інтэрфакс Амбасадарка Злучаных Штатаў Амэрыкі ў Беларусі Карэн Ст’юарт сёньня выказала спадзеў, што мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць празрыста і справядліва:

(Ст’юарт: ) “ЗША, Эўразьвяз, іншыя міжнародныя структуры ўважліва сочаць за падзеямі ў Беларусі з пункту погляду забесьпячэньня празрыстага і справядлівага працэсу ў ходзе выбараў у мясцовыя Саветы, якія маюць адбыцца”.

Паводле спадарыні Ст’юарт, ЗША па-ранейшаму дапамагаюць розным дзяржавам сьвету, у тым ліку і Беларусі, у імкненьні да ўсталяваньня дэмакратыі і дэмакратычных ідэалаў”. Паводле амбасадаркі, спрыяньне дэмакратыі ў Беларусі будзе з’яўляцца адным зь яе галоўных абавязкаў цягам трох гадоў паўнамоцтваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG