Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта (КСП) узначаліў Юры Назараў, які да сёньняшняга дня быў на пасадзе намесьніка прэм'ер-міністра. Ён быў куратарам разьвіцьця машынабудаваньня, нафтахіміі, дрэваапрацоўкі, навукі.
Беларусь адкрыла межы з Эўразьвязам яшчэ вясной, аднак выехаць у краіны Шэнгенскай зоны беларусам становіцца ўсё складаней. Цяпер — праз праблемы зь візамі.
Унучка Станіслава Шушкевіча расказала пра сваю мару стаць біяхімікам, дыплём з подпісам Лукашэнкі, эміграцыю, жаданьне вярнуцца ў Беларусь і пра тое, чаму шмат людзей ня вернецца, нават калі ў краіне адбудуцца зьмены.
Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі ў справе транзыту ўлады Павал Латушка расказаў пра тое, якія кааліцыйныя сілы будуць працаваць у кабінэце, у чым будзе роля яго і Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, а таксама пра патрабаваньні валодаць беларускай мовай.
Рэпрэсіі ў дачыненьні да беларусаў не спыняюцца.
15 жніўня ў судзе так званай «ДНР» пачаўся разгляд справы яшчэ пяці замежных грамадзян, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў баявых дзеяньнях на баку Ўкраіны.
У беларускай сталіцы праходзіць другі этап комплекснай праверкі сіл тэрытарыяльнай абароны, паведамляе тэлекампанія Мінабароны.
Інжынэру на МТЗ прапануюць заробак, у 2,5 раза ніжэйшы за сярэдні. Колькі плацяць на вядучых заводах Беларусі.
Пробашч каталіцкай парафіі Сьвятога Духа ў Віцебску ксёндз Андрэй Вашчук выйшаў на волю пасьля таго, як адбыў 30 сутак арышту, паведамляе ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Жыхары ўкраінскага сяла Андрэеўка паведамілі, што вайскоўцы 64-й мотастралковай брыгады з Хабараўскага краю ўдзельнічалі ў рабаваньнях, марадэрстве і забойствах цывільных асоб.
Дзяржаўная міграцыйная служба Ўкраіны падоўжыла да канца году тэрмін знаходжаньня беларускай праваабаронцы Анісіі Казьлюк, у якой раней адмаўляліся прымаць дакумэнты для легалізацыі на ўкраінскай тэрыторыі.
Палітзьняволенага Дзяніса Івашына вінавацяць ва ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўніка органаў унутраных спраў і здрадзе дзяржаве. Нядаўна КДБ заявіў, што журналіст нібыта супрацоўнічаў з украінскай выведкай.
Сумесная заява 42 краін і Эўразьвязу з заклікам да Расеі неадкладна вывесьці свае войскі з Запароскай атамнай электрастанцыі і з усёй тэрыторыі Украіны, апублікавана на афіцыйным сайце Эўразьвязу.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў кіраўніку паўночнай Карэі Кім Чэн Ыну, што Масква і Пхэньян сумеснымі намаганьнямі забясьпечаць «далейшае нарошчваньне ўсяго комплексу канструктыўных двухбаковых сувязяў».
Як распазнаць прапаганду? Ці ёсьць адмысловыя мэтодыкі? На просьбу Свабоды экспэртка ў мэдыяпісьменнасьці тлумачыць, як знаходзіць інфармацыю, якой варта давяраць.
Бакі абмеркавалі вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь», якая прайшла 8–9 жніўня ў Вільні, у прыватнасьці, рашэньне аб стварэньні Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК).
13 жніўня — дзень памяці Якуба Коласа, найвялікшага беларускага творцы.
Паліцыя назвала імя нападніка, якога затрымалі неадкладна пасьля замаху на жыцьцё Рушдзі. Пісьменьнік выжыў, але знаходзіцца на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх.
Расказваем гісторыі беларусаў, якія зьехалі ў Польшчу пасьля 2020 году і ўладкаваліся працаваць у новых для сябе сфэрах.
Ад пачатку вайны Расеі супраць Украіны мы заўважылі зь дзясятак ролікаў расейскіх блогераў, зьмест якіх збольшага зводзіцца да закліканьня расейцаў пераяжджаць у Беларусь, бо там, паводле іх, усё нашмат лепшае за расейскае.
Відэа затрыманьня Яраслава Саковіча зьявілася 12 жніўня на праўладных тэлеграм-каналах.
Прыбытак за год падае ў 4 разы.
Ігара Лосіка на пачатку лета перавялі ў Наваполацкую калёнію. Родныя Ігара не змаглі пакуль атрымаць спатканьня зь ім на новым месцы. Камунікацыя адбываецца празь ліставаньне і тэлефон.
Плынь мігрантаў на латвійска-беларускай мяжы павялічваецца — Латвія зноў становіцца мішэньню гібрыднай атакі з боку Беларусі, заявіў кіраўнік Дзяржаўнай памежнай аховы Латвіі Гунтыс Пуятс у інтэрвію праграме Латвійскага тэлебачаньня Rīta Panorāma.
Былы канцлер Нямеччыны Герхард Шрэдэр падаў у суд на парлямэнт краіны — Бундэстаг з патрабаваньнем аднавіць адкліканыя ў яго прывілеі былога кіраўніка ўраду.
На расейскіх выбарах дэпутатаў у Дзяржаўную Думу ў верасьні 2021 году ўкінулі каля 17,1 млн з амаль 56,5 мільёна галасоў, яе вынікае з расьсьледаваньня «Медузы». Выданьне атрымала доступ да відэаархіву зь мільёнамі гадзін запісаў з 3505 выбарчых участкаў.
Пяляскую сярэднюю школу, адну зь дзьвюх літоўскіх школ у Беларусі, перад пачаткам навучальнага году праверыла інспэкцыя МНС. Як заявілі ў МНС, пры правядзеньні праверкі выявілі шэраг парушэньняў, яе закрываюць да «ліквідацыі заўваг».
Лекар батальёну «Волат» палку імя Кастуся Каліноўскага Анастасія «Север» Махамет у інтэрвію Свабодзе расказала аб актыўнасьці на пратэстах, ролі жанчын на вайне і загінулых пабрацімах.
Харызматычны блогер і фэльчар з Горадні Фёдар «Сумкін» Астаповіч ужо год жыве ў Польшчы. Ён расказаў Свабодзе, як працаваў у «таксі для хворых», колькі яму плацяць і чаму разам зь ім працуюць пажарнікі і паліцыянты.
Актывіст і музыка Фёдар Жывалеўскі, які сядзеў на завулку Акрэсьціна разам зь Ігарам Банцэрам, расказаў, што вядома пра затрыманьне апошняга.
Цяпер, праз два гады пасьля пачатку масавых пратэстаў, часта ўзгадваюць тыя дні і ацэньваюць, што было зроблена правільна, а што — не.
Беларусаў надалей перасьледуюць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Заходнія краіны паабяцалі вылучыць яшчэ больш за паўтара мільярда эўра на ваенныя патрэбы Ўкраіны для адбіцьця расейскай агрэсіі. Аб гэтым заяўлена на канфэрэнцыі міністраў абароны 26 краін у Капэнгагене.
Зь вялікімі, часта невырашальнымі праблемамі сёньня сутыкаюцца беларусы, якія жывуць ва Ўкраіне з сталым, бестэрміновым дазволам на жыхарства. Рэпартаж «Настоящего времени».
Апэляцыю палітзьняволенага журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка Вярхоўны суд Беларусі разгледзеў 12 жніўня ў закрытым рэжыме. Прысуд пакінулі бязь зьменаў.
Паводле зьвестак Кіева, у Расею і Беларусь сілай вывезьлі тысячы ўкраінцаў. Двое зь іх распавялі выданьню Deutsche Welle, як яны апынуліся на тэрыторыі Беларусі і што зь імі адбывалася.
Эканаміст, старшы навуковы супрацоўнік дасьледніцкага цэнтру BEROC Зьміцер Крук прагназуе, наколькі ўпадзе беларуская эканоміка сёлета, і заяўляе, што ўжо зараз дзеля ратаваньня беларускай эканомікі трэба ставіць пытаньне аб эканамічным адмежаваньні ад Расеі.
Вечарам 9 жніўня 2020 году 25-гадовы Аляксандр Віхор выправіўся на спатканьне з дзяўчынай. Дахаты ён так і не вярнуўся — пасьля «спатканьня» з міліцыяй. Хоць на ягоным целе экспэрты зафіксавалі шматлікія пашкоджаньні, афіцыйная вэрсія сьледчых — «вострае парушэньне сардэчнага рытму».
11 жніўня па Запароскай АЭС нанесена пяць удараў, у тым ліку паблізу месца захоўваньня радыяактыўных матэрыялаў.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
11 жніўня ў судзе Кастрычніцкага раёну Магілёва разгледзелі справу аб «пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову і зьмене ўмоваў рэжыму» Сяргея Ціханоўскага, асуджанага летась на 18 гадоў зьняволеньня.
Усяго за савецкі час у БССР рэпрэсавалі каля 600 тысяч чалавек — ад заможнага сялянства падчас калектывізацыі да дзяржаўнай эліты ў 1937–1938-м, антысавецкіх партызан у 1944–1953-м і дысыдэнтаў у пазьнейшыя гады.
У ноч з 10 на 11 жніўня жыхары паўднёвых раёнаў Гомля і навакольных вёсак чулі гукі, падобныя да выбухаў, і бачылі сполахі на небе. Мінабароны «супакоіла» беларусаў: «10 жніўня каля 23 гадзін у часе кантрольнага прабегу адной з адзінак тэхнікі пасьля праведзенай замены рухавіка адбылося загараньне».
Міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заявіў, што расейцы 24 лютага пайшлі ў наступ з тэрыторыі Беларусі без фармаваньня ўдарных груповак, як гэта прадугледжвае вайсковая тактыка, таму так хутка мусілі адысьці з поўначы Ўкраіны.
Журналіст Свабоды Андрэй Кузьнечык чакае разгляду апэляцыі ў Вярхоўным судзе, рыхтуецца да этапаваньня ў наваполацкую калёнію і працягвае апісваць свае сны.
Падчас плянава-папераджальнага рамонту першага энэргаблёку Беларускай АЭС, які цягнецца з канца красавіка, замянілі трэць цеплавылучальных зборак зь ядзерным палівам, як вынікае з новага нацыянальнага дакладу пра выкананьне Канвэнцыі аб ядзернай бясьпецы.
Праз каханьне да беларускага хлопца ўкраінская дзяўчына Яварынка дасканала вывучыла беларускую мову. Ад красавіка 2022 году яе каханы зьняволены ў Беларусі, ён — палітвязень.
Ноччу 10 жніўня тэлеграм-каналы «Беларускі Гаюн» і «Флагшток» з спасылкай на відавочцаў паведамілі пра выбухі і сполахі ў раёне вайсковага аэрадрому «Зябраўка»» каля Гомля. Пра «магутныя ўдары» гамельчукі расказалі і выданьню Zerkalo. 11 жніўня ў Міністэрстве абароны Беларусі пацьвердзілі факт.
Выданьне The Insider апублікавала ў сераду аповед аднаго з расейскіх салдат, якога за адмову працягваць удзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны трымалі ў падвале на тэрыторыі Луганскай вобласьці, рэгулярна катуючы.
Загрузіць яшчэ