Камітэт дзяржаўнай бясьпекі завяршыў расьсьледаваньне справы супраць прызнаных тэрарыстычнай арганізацыяй «Атрадаў грамадзянскай самаабароны» і перадаў матэрыялы ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, паведамляе прэс-служба КДБ.
28 жніўня споўнілася б 50 гадоў тэлеапэратару Дзьмітрыю Завадзкаму, беларускаму журналісту, супрацоўніку Грамадзкай расейскай тэлевізіі (ОРТ, цяпер — Першы канал). Ён зьнік 7 ліпеня 2000 году, на той момант яму было 27 гадоў
У «сьпіс грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», МУС 26 жніўня ўнесла прозьвішчы яшчэ пяці чалавек.
Упершыню за шматлікія гады ў пачатковай школе № 4 у Беластоку не набралі першай клясы, у якой дзеткі мелі магчымасьць вывучаць беларускую мову як прадмет.
Пра новыя факты палітычных рэпрэсій у Беларусі паведамляе агенцтва BPN.
У Пакістане ахвярамі ліўневых дажджоў ужо сталі сама меней каля тысячы чалавек, у зоне бедзтва — дзясяткі мільёнаў жыхароў. Урад Пакістану абвясьціў надзвычайнае становішча на ўсёй тэрыторыі краіны.
Учора Літва зафіксавала рэкордную колькасьць мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна трапіць на тэрыторыю краіны зь Беларусі ў 2022 годзе — 124 чалавекі.
Блогер Марцін Крам вучыўся ў акадэміі МУС і працаваў у беларускай міліцыі. Нядаўна атрымаў розгалас выпадак, калі яго разам зь ягонай дзяўчынай Юліяй пабілі ў Польшчы.
Аляксей Качановіч — навуковец-фізык, у Заграбе жыве зь лістапада 2021 году. Для праекту Свабоды «Новая зямля» ён падзяліўся сваімі ўражаньнямі ад жыцьця ў Харватыі.
Стаўленьне ўкраінцаў да беларусаў рэзка пагоршылася пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны і працягвае істотна пагаршацца.
У новым расьсьледаваньні ByPol расказвае, як выкладчыкі і курсанты Вайсковай акадэміі Беларусі ўдзельнічалі ў фальсыфікацыях вынікаў галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 году і папярэдніх, а таксама на рэфэрэндуме па зьменах у Канстытуцыю 2022 году.
У Польшчы, Літве і Грузіі існуе розная ступень непрыязі да эмігрантаў зь Беларусі, сьведчаць вынікі дасьледаваньня, праведзенага камандай незалежных беларускіх сацыёлягаў на чале зь Філіпам Біканавым пры падтрымцы нямецкага фонду Фрыдрыха Эбэрта.
Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода (RFE/RL) пачало прыём заявак на атрыманьне рэгіянальнай стыпэндыі RFE/RL для журналістаў на 2023 год.
44-гадовы інжынэр Рыгор зь Менску, які пасьля затрыманьня і «сутак» выехаў за мяжу, распавёў «Вясьне» пра 24 дні на падлозе Акрэсьціна, адданасьць супрацоўнікаў ізалятара загадам і пра тое, як у камэры вылічалі «падсадную качку».
У Беларусі працягваецца перасьлед праціўнікаў рэжыму Лукашэнкі. Па стане на 26 жніўня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітычнымі зьняволенымі ўжо 1307 чалавек.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома пра ціск на сваякоў намесьніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука з боку беларускіх сілавікоў.
Раней максымальная колькасьць мігрантаў, якія спрабавалі патрапіць у Літву сёлета, складала 109 чалавек і была зафіксавана 29 і 30 ліпеня.
«17 гадоў службы скончаныя. Маё сумленьне чыстае. Міліцыя з народам». Гэты допіс у instagram у жніўні 2020 году зьмяніў жыцьцё Ягора Емяльянава. Пасьля было затрыманьне, Акрэсьціна, крымінальная справа і ўцёкі за мяжу. Свабода пагутарыла з былым міліцыянтам пра ягонае жыцьцё.
Спэцдакладчыца па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн падрыхтавала справаздачу, у якой акцэнтуе ўвагу на становішчы беларусаў, якія вымушана пакінулі сваю краіну.
У судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся суд над 75-гадовай грамадзкай дзяячкай Нінай Багінскай па пытаньнях забесьпячэньня выкананьня папярэдняга прысуду.
У судзе Партызанскага раёну Менску пакінулі без разгляду скаргу палітвязьня Эдуарда Бабарыкі на чарговы працяг тэрміну ўтрыманьня пад вартай. Рашэньне прыняў судзьдзя Міхаіл Макарэвіч.
Гомельскія чыноўнікі заявілі, што менскія праектанты памыліліся, згадаўшы месцы пахаваньняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ля Навабеліцы.
Яшчэ больш за 30 чалавек атрымалі раненьні.
400 даляраў з чалавека ў сярэднім каштуе аўтобусны тур у Грузію да Чорнага мора. Адпачынак ля мора ў Турэччыне ці Эгіпце сёлета каштуе ў 2–3 разы даражэй.
У вёсцы Міхайлаўка Запароскай вобласьці падарвалі аўтамабіль, на якім ехаў калябарант Іван Сушко, які перайшоў на бок Расеі і ачоліў мясцовую акупацыйную ўладу.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1301 чалавека. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
У Менску ў першым паўгодзьдзі сілавікі затрымалі 280 чалавек у крымінальных справах, зьвязаных з пратэстамі ў жніўні 2020 году. У Сьледчым камітэце называюць пратэсты людзей «масавымі беспарадкамі».
Апякунства над непаўналетняй дзяўчынкай, якая апынулася ў прытулку пасьля затрыманьня Натальлі Карнеевай, афармляе сваячка, у якой ёсьць жылплошча і добры даход, паведамілі Reform.by знаёмыя сям'і.
У 105-ю гадавіну з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі Радыё Свабода публікуе невядомы раней хатні відэазапіс, зроблены 29 кастрычніка 1993 году — менш чым за паўтара года да сьмерці паэта 2 красавіка 1995 году.
У 105-ю гадавіну з дня нараджэньня народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі Радыё Свабода публікуе невядомы раней хатні відэазапіс, зроблены 29 кастрычніка 1993 году — менш як за паўтара года да сьмерці паэта 2 красавіка 1995 году.
Адзіным фігурантам «польскай справы» пад вартай застаецца горадзенскі журналіст Анджэй Пачобут. Неўзабаве пачнецца суд.
Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасьці, распачнецца 2 верасьня.
Адвакацкая палата Маскоўскай вобласьці прыняла ў свае шэрагі беларускага адваката Яўгена Маслава. Яго пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі ў Беларусі год таму.
18-гадовы Раман Карпук заявіў у судзе, што толькі хацеў, каб галасы палічылі сумленна.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў мяркуе, што забойства Дар’і Дугінай нібыта арганізавала Фэдэральная служба бясьпекі Расеі.
Вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы, якія ваявалі ў складзе падразьдзяленьня «Азоў» і ў выведцы, паведамілі, што ў часе расейскага палону іх катавалі, не аказвалі мэдычнай дапамогі, пагражалі фізычнай расправай і расстрэлам.
Жыхарам Менску падыход чыноўнікаў не спадабаўся. Яны знайшлі ў роліках шмат гістарычных падтасовак, заўважылі, што нідзе не гаворыцца пра шматлікія войны беларусаў з Масквой, а ў якасьці герояў беларусам падсоўваюць расейцаў, якія ня мелі ніякага дачыненьня да Беларусі.
«Цяпер мы называем гэта «інтравэртным пратэстам».
23 жніўня ў Берасьцейскім абласным судзе разглядаецца крымінальная справа Андрэя Маслова па арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).
Прэмʼер-міністарка Фінляндыі Санна Марын атрымала адмоўны вынік тэсту на наркотыкі пасьля абвінавачаньняў у іх ужываньні.
Свабода расказвае гісторыю жыцьця Ксеніі Лебедзевай, пацікавіўшыся ў былых работнікаў БТ, ці сапраўды палітычныя журналісты зьяўляюцца супрацоўнікамі спэцслужбаў.
Жыхара Лідзкага раёну асудзілі на чатыры гады пазбаўленьня волі за абразу Лукашэнкі.
Ва Ўкраіне канстатуюць парадаксальную тэндэнцыю — ва ўмовах вайны ў грамадзтве адначасова павялічылася колькасьць людзей, якія аддаюць перавагу і дэмакратыі, і «моцнай руцэ».
Пра гэта 6 жніўня паведаміла незалежная валянтэрская ініцыятыва «Списки Задержанных».
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць грамадзян. Часам толькі ў судзе, празь некалькі дзён пасьля затрыманьня становіцца вядомай фармальная падстава перасьледу чалавека. Хроніка перасьледу 22 жніўня.
У кнізе Андрэя Скурко «Пра сланоў і барсучкоў» 65 дзіцячых вершаў і шмат малюнкаў. А ў канцы — QR-код, па якім можна глядзець гэтыя ж вершы ў мульціках.
Суд Жыткавіцкага раёна (Гомельская вобласьць) 19 жніўня прыгаварыў мясцовага жыхара Дзьмітрыя Крывульку да 1,5 года калёніі агульнага рэжыму паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта), паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Паводле зьвестак тэлеграм-канала «ОтВинта», 20 жніўня ў 01:38 борт рэйса TK7968 Анкара — Масква авіякампаніі Turkish Airline не заплянавана сеў у Нацыянальным аэрапорце «Менск».
У акупаваным Расеяй Марыюпалі днём 20 жніўня быў учынены замах на прызначанага расейскімі ваеннымі «мэра» горада Канстанціна Івашчанку.
Прэс-афіцэр Нікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Дзьмітрый Пляцянчук паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што расейская ракета 20 жніўня трапіла ў шматпавярховы дом у горадзе Вазьнясенск.
Загрузіць яшчэ