Сёньняшняе пасяджэньне ў «справе аб дзяржперавароце» завяршылася раней за належны час, бо Аляксандар Фядута хадайнічаў аб мэдычным аглядзе з прычыны дрэннага самаадчуваньня, піша «Наша ніва».
Новы этап міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЭЗ чакаецца восенню 2022 году. Такі прагноз у камэнтары BPN агучыў афіцэр запасу літоўскіх сіл спэцыяльнага прызначэньня Аўрымас Навіс.
Адкрытае ўварваньне Беларусі ва Ўкраіну, а ня проста прадастаўленьне тэрыторыі для нападаў расейскай арміі, — пытаньне часу, перакананы ўкраінскі палітоляг Кірыл Сазонаў.
Суд над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасьці, распачнецца на пачатку верасьня, паведамляе Беларуская сацыял-дэмакратычныя партыя (Грамада).
59-гадовы Мікола Аўтуховіч абвясьціў сухую галадоўку 11 ліпеня, пратэстуючы супраць таго, што яму перадаюць лісты толькі ад маці і не дастаўляюць газэт.
Падчас наведваньня сельгасфіліялу «Мінаблаграсэрвісу» Аляксандар Лукашэнка даў зразумець, што прычынай ягонай падтрымкі Расеі у вайне супраць Украіны сталі раней уведзеныя ў дачыненьні да Беларусі санкцыі і закрыцьцё неба для «Белавія» ў 2021 годзе.
Бібліятэцы толькі далі імя вядомага беларускага навукоўцы, як ужо зьбіраюцца забраць. Прычына — скарга Вольгі Бондаравай.
Беларускі Хэльсынскі камітэт заявіў, што ў «справе Аўтуховіча» гаворка пра сытуацыю адразу зь некалькімі людзьмі, да якіх прымяняюцца катаваньні.
У ноч з 1 на 2 жніўня паветраную трывогу абвяшчалі ў Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Запароскай, Харкаўскай, Сумскай, Адэскай і Кіраваградзкай абласьцях. Ад абстрэлаў найбольш пацярпеў Мікалаеў.
Былы палітвязень Зьміцер Фурманаў ажаніўся з Вольгай Каракінай у Вільні. Пара падзялілася са Свабодай гісторыяй каханьня са шчасьлівым фіналам.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта, адказным за эканоміку, Максіма Ермаловіча, які перад гэтым быў паслом Беларусі ў Вялікай Брытаніі. Свабода дазванілася ў Лепель да маці Максіма Ермаловіча Тамары Іванаўны, якая пагадзілася расказаць пра сябе і сына.
Сваякі падлетка, які ўдзельнічаў у бойцы з былым кіраўніком ГУБАЗіК Андрэем Паршыным у менскім ЖК «Каскад», далі інтэрвію газэце «Мінская праўда».
31 ліпеня стала вядома пра гібель аднаго з найбагацейшых украінцаў Аляксея Вадатурскага і ягонай жонкі Раісы. Снарад трапіў у дом, дзе жыла гэтая сям’я.
Сяргея Касьцючэнку пакаралі зьняволеньнем за «ўхіленьне ад сплаты падаткаў» (арт. 243 КК РБ). Разам з экс-кіраўніком «Прыёрбанка» асудзілі яшчэ двух бізнэсмэнаў.
Судзьдзя Гомельскага абласнога суду Руслан Царук прызнаў 30-гадовага IT-спэцыяліста Андрэя Уткіна вінаватым у «Садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361-4 КК).
Толькі за ліпень 2022 году колькасьць прымусова зьліквідаваных некамэрцыйных арганізацый павялічылася на 72.
У якім стане зьняволены ваўкавыскі прадпрымальнік, невядома. 22 дні таму ён пачаў сухую галадоўку.
Свабода разабралася, што зьменіцца для жыхароў Беларусі ў новым месяцы.
Цэнтар супрацьдзеяньня дэзынфармацыі, які працуе пры Радзе нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, падлічыў, што з пачатку вайны Расея ў 60 разоў часьцей абстрэльвала цывільныя, чым вайсковыя аб’екты.
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за іх грамадзянскую пазыцыю.
Кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны ў Кіеўскай вобласьці Андрэй Нябытаў заявіў, што ў часе акупацыі Кіеўшчыны найбольш на тэрыторыю Беларусі прымусова вывозілі жыхароў Гастомеля, Бучы і Ірпяня.
Літва і Польшча ўжо дзясяткамі тысяч лічаць беларусаў, якія знайшлі там прытулак. Беларусы ў сваіх уцёках ад перасьледу дабраліся да ЗША, Канады і Партугаліі. Але многія актыўныя людзі застаюцца на радзіме. У што яны вераць, на што спадзяюцца — даведаемся ў матэрыяле Свабоды.
Фінскі географ Топі Чжуканаў стварыў інтэрактыўную карту (https://tjukanovt. github. io/notable-people), на якой пазначаныя месцы нараджэньня вядомых людзей розных краін і эпох.
За мінулыя суткі літоўскія памежнікі разьвярнулі на мяжы зь Беларусьсю 109 нелегалаў. Такую ж колькасць нелегалаў вярнулі ў Беларусь і напярэдадні.
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» стала вядома пра некалькі ператрусаў у людзей, якіх раней асудзілі за абразу падпалкоўніка мясцовага ГАУС Аляксея Гецьмана.
Бацькоў-садыстаў можна пазбавіць бацькоўскіх правоў, але як адабраць уладу над дзіцём у чыноўнікаў-садыстаў? Як абараніць малое ад іх?
Беларусаў працягваюць перасьледаваць за выказваньне палітычных поглядаў.
Яна застаецца ў гомельскім СІЗА №3.
Расея прымусова вывезла з Украіны сама меней 5,6 тысячы дзяцей, сьцьвярджаюць у Міністэрстве ўнутраных спраў Украіны.
Міністэрства аховы здароўя Гішпаніі паведаміла пра сьмерць хворага на воспу малпаў. Гэты выпадак лічыцца першым у Эўропе.
Нядаўна ў Стоўпцах перад Дажынкамі зьнішчылі старую брукаванку. Дзе ў Беларусі яшчэ можна ўбачыць старую брукаванку? Сабралі топ брукаванак у гарадах.
Часьцей за такі тып пакараньня прызначалі за такія грубыя правапарушэньні, як дробны крадзеж, хатні гвалт і зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап'яненьня.
Жонка беларускага паліттэхноляга Аляксандра Фядуты Марына Шыбко падзялілася ў Фэйсбуку ўражаньнямі ад першага дня суду над мужам па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады».
Праект Свабоды «Новая зямля» расказвае пра жыцьцё людзей, якія мусілі пакінуць краіну, але не перасталі быць беларусамі.
Грамадзяне Беларусі, якія маюць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы, змогуць езьдзіць у Беларусь і назад, паведаміў Цэнтар беларускай салідарнасьці са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
Паводле зьвестак «Нашай нівы», пачасьціліся выпадкі адбіраньня пашпартоў у супрацоўнікаў сілавых структур.
Старшы дарадца дэмакратычнай лідэркі Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка ў эфіры Свабоды Premium адказаў на публічную крытыку з боку Вадзіма Пракоп’ева, Зянона Пазьняка, Валера Цапкалы.
Больш за 5,1 тысяч замежнікаў падалі заявы аб наданьні статусу ўцекача ў Польшчы з пачатку 2022 году. Нягледзячы на вайну ва Ўкраіне, найбольш заяваў падалі беларусы, паведамляе Prawo.pl.
25 ліпеня ў Берасьцейскім абласным судзе завяршыўся працэс паводле ч. 1 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім) за пляны адправіцца ва Ўкраіну і ваяваць у складзе палку Каліноўскага.
27 ліпеня, у Дзень Незалежнасьці Беларусі, быў затрыманы лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Мікалай Казлоў, а таксама Антаніна Кавалёва (былая намесьніца старшыні) і Аксана Аляксеева (кіраўніца Менскай гарадзкой арганізацыі АГП).
У цэнтры вайсковай падрыхтоўкі ў Польшчы беларусы рыхтуюцца да вызваленьня радзімы і вайны ва Ўкраіне, адзначаюць арганізатары трэніровак.
Мікалая Аўтуховіча, які 19-ы дзень галадае, не даставілі на судовае пасяджэньне 29 ліпеня.
«Дапамога асабліва патрэбна для малога і сярэдняга бізнэсу, які працаваў на экспарт».
У Чарнігаве заявілі аб пагрозе наземнага ўварваньня з тэрыторыі Беларусі Кіраўнік Чарнігаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Вячаслаў Чавус заявіў, што ўсе расейскія ракеты, ад якіх 28 ліпеня пацярпеў населены пункт Ганчароўскае, былі запушчаныя з тэрыторыі Беларусі.
Служба бясьпекі Ўкраіна завяршыла расьсьледаваньне і накіравала ў суд справу супраць двух расейскіх экспэртаў, аўтараў «дэнацыфікацыі Ўкраіны» – Армэна Гаспар'яна і Цімафея Сяргейцава.
Калі пішуцца біяграфіі «вялікіх людзей», галоўны націск робіцца на тое, што герой пераадолеў, празь якія цяжкасьці прайшоў і якіх маральных сілаў яму гэта каштавала.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1265 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна болей.
Сам палітвязень напісаў, што гаворка ідзе пра некалькі «кур’ёзных абвінавачаньняў, якія фігуруюць у крымінальнай справе, падрыхтаванай рэжымам».
Лебядка затрымалі 12 ліпеня ў Смалявічах, тэрмін арышту яго мусіў скончыцца 27 ліпеня. Аднак сёньня раніцай экспэрт па-ранейшаму недаступны.
Паводле інфармацыі «Нашай нівы», у мэдцэнтар накіравалі сьпісы неляяльных супрацоўнікаў. Мэдыкаў прымушаюць звальняцца, прапануюць запісваць «пакаяльныя» відэа.
Загрузіць яшчэ