Вынікі новага апытаньня, праведзенага з удзелам ЗША, сьведчаць, што большасьць рускамоўных грамадзян Украіны не адчуваюць сябе "пад ціскам або пагрозай " з-за іх мовы.
Маці палітвязьня Ігара Аліневіч Валянціна Аліневіч 4 красавіка атрымала ад сына ліст, якога чакала некалькі тыдняў.
Васіль Парфянкоў прыслаў з калёніі ліст, ў якім апісаў ціск на яго з боку адміністрацыі. Палітвязень цалкам пазбаўлены перадач, спатканьняў і «атаваркі», але пры гэтым не губляе мужнасьці.
На чый бок павінна стаць Беларусь у канфлікце Расеі і Украіны, каго падтрымаць?
Празь месяц у Малайзіі пройдзе чэмпіянат сьвету па муай-тай, на які выправіцца прадстаўнічая беларуская дэлегацыя. Байцы разьлічваюць істотна папоўніць і без таго багатую скарбонку мэдалёў, яшчэ больш умацаваўшы пазыцыі айчыннага тайбоксу на міжнароднай арэне.
Прэм’ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк даручыў ураду падрыхтавацца да двух варыянтаў разьвіцьця падзеяў у сувязі з газавым канфліктам з Масквой, у тым ліку да спыненьня Расеяй даставаў газу ў краіну.
У Глыбоцкім раёне на Віцебшчыне каталіцкае таварыства «Карытас» распачало перадвелікодную дабрачынную акцыю. Гэтымі днямі 50 маламаёмых і шматдзетных сем’яў атрымоўваюць прадуктовыя пакункі і іншую дапамогу.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Генпракуратура Беларусі адмовіла сваякам Уладзіслава Кавалёва ў аднаўленьні справы па новых абставінах.
У Расеі тых, хто прыйшоў да ўлады ў Кіеве, называюць «бандэраўцамі». Такім чынам спрабуюць дыскрэдытаваць прыхільнікаў эўрапейскага выбару. Але ва ўяўленьнях пра самога Бандэру шмат паўпраўды і мітаў.
У Беларусі на пачатак году налічвалася звыш 2,5 тысячы фэрмэрскіх гаспадарак. Аднак стаўленьне ўладаў да гэтай катэгорыі вясковых працаўнікоў істотна не зьмянілася, нягледзячы на ўрадавыя пастановы пра падтрымку фэрмэрскіх гаспадарак.
Бабруйскі блогер Алег Жалноў мусіць сплаціць 12 мільёнаў 750 тысяч рублёў штрафу паводле двух выракаў Бабруйскага суду.
Крымскае ўзьбярэжжа — адно з найпапулярнейшых месцаў летніх адпачынкаў у жыхароў Беларусі. «Ці паехалі б вы сёлета адпачываць у Крым?» На гэтае пытаньне адказваюць мінакі на вуліцах Менску.
У Львове ўдзельнікі грамадзянскай ініцыятывы «Байкот расейскіх тавараў» распаўсюджваюць улёткі з пералікам расійскіх брэндаў і заклікаюць людзей не купляць расейскія тавары.
Якая яна, сапраўдная гісторыя Ўкраіны — ад часоў Вялікага Княства Літоўскага і да сёньняшніх дзён? І што карыснага можна ўзяць зь яе беларусам? Гэтыя два пытаньні былі ў цэнтры ўвагі канфэрэнцыі, якая прайшла сёньня ў Менску. Арганізавала імпрэзу новая грамадзкая арганізацыя — «Камітэт салідарнасьці з Украінай».
Лену Глагоўскую заінтрыгавалі падвойнае жыцьцё Кайко-Закшэўскага і ягоная загадкавая сьмерць…
8 красавіка пасьля пяці гадоў і двух месяцаў зьняволеньня ў Ваўкавыск вяртаецца Мікалай Аўтуховіч, уладальнік таксапарку белых мэрсэдэсаў, кандыдат у дэпутаты і дабрачыньнік.
4 красавіка супрацоўнікі аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Валагодзкага абласнога УУС пачалі апэратыўна-вышукавыя дзеяньні ў дабрачынным фондзе «Добрыя людзі», які ачольвае Раман Раманенка. Канфіскаваныя ўсе бухгальтарскія дакумэнты.
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders прызнала Алеся Бяляцкага «Абаронцам грамадзянскіх правоў году».
Гарадзенскага журналіста-фрылансэра Алеся Дзянісава Ленінскі суд Горадні прызнаў вінаватым у стварэньні і распаўсюдзе сюжэту з рэжысэрам Алегам Жугждам, які быў паказаны ў тэлеэфіры польскага каналу «Белсат».
Ежджу ў Данецк, заўтра паеду ў Херсон салдатам сьпяваць, праз тыдзень едзем у Харкаў — у гэтым і ёсьць прадвызначэньне артыста, — кажа прадусар і шоўмэн Сяргей Кузін.
Курсанты Акадэміі ваенна-марскіх сіл Украіны імя Нахімава сёньня змогуць выехаць з Севастопаля ў Адэсу. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў кіраўнік Цэнтра ваенна -палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Тымчук.
Незалежнага журналіста Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэньні часткі 2 артыкулу 22.9 КААП — незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Яму пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь.
Учора ўвечары на ўкраінскім тэлеканале «1+1» адбылася прэм’ера першага фільма пра ўкраінскую рэвалюцыю.
Львоўскі журналіст Cяргей Лашчэнка расказвае Свабодзе, як бачыць падзеі ў Крыме, будучыя прэзыдэнцкія выбары ва Ўкраіне й пагрозы незалежнасьці для Беларусі
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Праца устаноў «Макдоналдс» у Сімферопалі, Севастопалі і Ялце часова прыпыненая, паведамляецца на сайце ўкраінскага падразьдзяленьня амэрыканскай кампаніі фаст-фуду.
3 красавіка ў менскім Цэнтры сучасных мастацтваў адчынілася выстава маладых фотамастакоў з Малдовы, Украіны і Беларусі.
Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча і Рамана Юргеля аштрафавалі на 25 базавых велічынь (3 мільёны 375 тысяч рублёў). 25 сакавіка яны сфатаграфаваліся зь беларускай і ўкраінскай сымболікай у некалькіх гістарычных мясьцінах Горадні і зьмясьцілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце.
Пракуратура Бабруйску спыніла адміністрацыйную справу супраць журналісткі Марыны Малчанавай, якая асьвятляла пікет супраць вайны ва Ўкраіне. Малчанаву вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Грамадзкія актывісты Гомеля не змаглі адстаяць гістарычную забудову на вуліцы Валатаўской — пад знос патрапіў і дом № 17, дзе жыла апошняя гомельская княгіня і мэцэнатка Ірына Паскевіч.
У Беларусі павысілі заробкі некаторым катэгорыям мэдработнікаў.
Гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча і Рамана Юргеля аштрафавалі кожнага на 25 базавых велічыняў (3 мільёны 750 тысяч рублёў).
На пачатку шостай гадзіны дня паэт Славамір Адамовіч пасьпеў паведаміць праз тэлефон карэспандэнту Свабоды, што яго затрымліваюць міліцыянты на Кастрычніцкай плошчы Менску.
Аляксандар Лукашэнка даў загад распачаць вытворчасьць беларускай авіятэхнікі. Жыхары Менску разважаюць, ці будуць надзейнымі беларускія самалёты і верталёты, калі сапраўды Беларусь пачне такую вытворчасьць?
Прапанова тычыцца сямі памежных раёнаў, дзе сяляне ня ў стане абрабляць зямлю ўласнымі сіламі.
Культавы беларускі гурт «Ляпіс Трубяцкі» працягвае гастрольны тур па Ўкраіне з новым альбомам «Матрошка», нязьменна зьбіраючы поўныя залі прыхільнікаў. Практычна ўсе канцэрты пачынаюцца з выкананьня публікай дзяржаўнага гімну Ўкраіны, пасьля чаго ў справу ўступае Сяргей Міхалок і ягоная каманда.
Настаўніка, актывіста руху «За Свабоду», сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, барда Свабоды, журналіста Георгія Станкевіча аштрафавалі за выданьне і распаўсюд самвыдатаўскай газэты «Крывінка».
Палітуцякач Аляксей Шыдлоўскі атрымаў адказ з паліцыі з нагоды інцыдэнту 28 лютага на хакейным матчы КХЛ, калі ахова спартовай арэны забараніла бел-чырвона-белы сьцяг і зьбіла заўзятара.
Фатаграфаваньне з беларускім і украінскім сьцягам Гарадзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыянаванай масавай акцыі.
Беларускамоўны студэнт Аляксей Сапрыкін ініцыяваў праект «Heta Svajo», мэта якога — папулярызаваць сярод моладзі выкарыстаньне беларускай лацінкі.
На вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў журналіст незалежнай газэты "Новы час" Дзьмітры Галко (Будзімір), які знаходзіцца ва Ўкраіне.
3 красавіка моладзевае грамадскае аб’яднанне «Альтэрнатыва» распачынае нацыянальную кампанію «За незалежную Беларусь!».
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрашае на бясплатныя штотыднёвыя заняткі па беларускай мове, гісторыі, інфарматыцы для школьнікаў 7-9 клясаў.
Было вызначана два пераможцы: Антон Пышнік і Раман Андрэевіч. Яны атрымаюць плэеры Apple iPod shuffle 2gb.
На сайце грамадзкіх пэтыцыяў www.avaaz.org за правядзеньне рэфэрэндуму аб уваходжаньні Шумяцкага раёна Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь.
Алеся Дзянісава вінавацяць у парушэньні часткі 2 артыкулу 22.9 КААП — незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. Дзянісаву пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічынь. Суд адбудзецца 4 красавіка ў Горадні.
Як распавёў Шушкевіч Радыё Свабода, цяпер ён знаходзіцца ў Варшаве, чытае лекцыі студэнтам.
На грамадзкага актывіста зь Ліды Станіслава Судніка складзены пратакол «за ўдзел у мітынгу бяз слоў», які нібыта адбыўся 25 сакавіка на гарадзкіх могілках.
Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель 25 сакавіка сфатаграфаваліся зь беларускай і ўкраінскай сымболікай у некалькіх гістарычных мясьцінах Горадні і зьмясьцілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце. Такім чынам ушанавалі Дзень Волі і выказалі салідарнасьць з украінскім народам.
Загрузіць яшчэ