Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: спынілі справу супраць журналісткі


Пракуратура Бабруйску спыніла адміністрацыйную справу супраць журналісткі Марыны Малчанавай, якая асьвятляла пікет супраць вайны ва Ўкраіне. Малчанаву вінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.

6 сакавіка журналістка па заданьні рэдакцыі газэты «Бабруйскі кур’ер» асьвятляла пікет двух жыхароў Бабруйску, якія разгарнулі расьцяжку «Мы супраць вайны».

Празь некалькі дзён яе выклікалі ў міліцыю позвай.

«Іх асноўная мэта была мяне запалохаць», — кажа Марына Малчанава.

Яна адзначыла, што ніякіх падставаў для адміністрацыйнага перасьледу ў міліцыі не было. А на спыненьне справы паўплываў грамадзкі розгалас пра перасьлед за прафэсійную дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG