З 1 красавіка праваабаронцаў пачалі шукаць міліцыянты, некаму тэлефанавалі, а да некаторых завітаў на кватэру ўчастковы міліцыянт з тым, каб 3 красавіка зьявіліся ў пастарунак. Паводле Віктара Сазонава, у тэлефоннай размове намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Павал Лапато паведаміў, што выклік зьвязаны зь іх дзеяньнямі 25 сакавіка.
На думку Сазонава, гарадзенскія ўлады ў чарговы раз імкнуцца спыніць нават самыя бяскрыўдныя дзеяньні, якія сьведчаць аб беларускасьці з бел-чырвона-белым сьцягам і салідарнасьці з Украінай:
«Зразумела, што мы не парушалі заканадаўства. 25 сакавіка для нас сьвята і мы выйшлі з сымболікай, каб яго адзначыць, гэта наша канстытуцыйнае права. Выходзяць жа людзі з партрэтамі цара ці Сталіна, якія, дарэчы, у Беларусі таксама незарэгістраваныя, фатаграфуюцца, ходзяць па вуліцах і за гэта іх ніхто ў міліцыю не выклікае».
Сазонаў перакананы, што міліцыянты атрымалі загад і таму выклікаюць у пастарунак, каб скласьці на іх пратаколы. Ён таксама не выключае, што пасьля гэтага іх асудзяць. Віктар Сазонаў нагадвае, што за падобнае іх ужо ў Горадні судзілі.
10 сьнежня 2012 году, калі ва ўсім сьвеце адзначаўся Міжнародны дзень правоў чалавека, гарадзенскія праваабаронцы Раман Юргель, Уладзімер Хільмановіч і Віктар Сазонаў адказалі на заклік праваабаронцаў «Вясны» падтрымаць палітвязьня Алеся Бяляцкага. Яны сфатаграфаваліся на вуліцы зь ягонымі партрэтамі і асобнікамі Дэклярацыі правоў чалавека. Фотаздымак быў зьмешчаны на сайце «Вясны».
5 студзеня судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Віталь Ляцко прызнаў праваабаронцаў вінаватымі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету і аштрафаваў кожнага на 1,5 мільёна рублёў.