Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцаў аштрафавалі за фота з украінскім сьцягам

абноўлена

Віктар Сазонаў
Віктар Сазонаў

Гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча і Рамана Юргеля аштрафавалі кожнага на 25 базавых велічыняў (3 мільёны 750 тысяч рублёў).

Фатаграфаваньне зь беларускім і украінскім сьцягамі гарадзенская міліцыя прыраўняла да несанкцыянаванай масавай акцыі.

Гарадзенскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімер Хільмановіч і Раман Юргель 25 сакавіка сфатаграфаваліся зь беларускай і ўкраінскай сымболікай у некалькіх гістарычных мясьцінах Горадні і зьмясьцілі гэтыя здымкі ў інтэрнэце. Такім чынам ушанавалі Дзень Волі і выказалі салідарнасьць з украінскім народам.

Іх затрымалі і на кожнага склалі пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG