«Ён заклікае нас працягваць змаганьне за Курапаты, не забываць, што Курапатам патрэбны трывалы нагляд грамадзкасьці», — паведаміла грамадзкая актывістка, рэжысэр Вольга Мікалайчык, якая лістуецца з Васілём Парфянковым.
«Сядзець яму гэтак яшчэ 8 месяцаў, ўсё лета, восень і самае жахлівае — гэта зіма. А харчаваньне там, калі без падтрымкі з волі, якой яго пазбавілі — як ў ГУЛАГу, паўгалодны ўвесь час. Працы ў яго, мяркую, няма. Але пра гэта ён не пісаў, запытаюся ў чарговым лісьце. Сам ён ў кожным лісьце піша, каб баранілі Курапаты, не забываліся пра Курапаты, што гэта справа годнасьці і памяці. Гэтак і піша, што калі не забудземся пра Курапаты, дык выжывем. Ён гэтаму шмат сілаў аддаў: ў свой час, падчас абароны Курапатаў, гарэў у намёце, потым шмат працаваў на талаках у Курапатах, у тым ліку і летась, да арышту. У кожным лісьце просіць нагадваць усім пра Курапаты».
Былы вязень Плошчы-2010 году Васіль Парфянкоў зараз адбывае год калёніі строгага рэжыму ў Горках нібыта за парушэньне правілаў прэвэнтыўнага нагляду. Скаргу на гэты прысуд у Менскім гарадзкім судзе разглядалі без Васіля Парфянкова і пакінулі прысуд без зьменаў. Ужо пасьля суду на волі ў Васіля Парфянкова нарадзіўся сын.