У круглым стале ўдзельнічалі ёй ня толькі навукоўцы, але і сьведкі абодвух кіеўскіх Майданаў — першага (у 2004 годзе) і другога (2013–2014).
Адкрываючы імпрэзу, яе вядоўца Павал Севярынец сказаў:
«Украіна Ўладзімера, Украіна Хмяльніцкага, Украіна Бандэры, Украіна Януковіча, Украіна Майдана...Вельмі шмат спрэчных тэмаў: хто — герой, хто — бандыт, хто — здраднік. Гісторыя вырашаецца сёньня на нашых з вамі вачох».
Гаворачы пра Ўкраіну, фактычна кожны параўноўваў сытуацыю ў ёй са становішчам у Беларусі. «Нават у савецкія часы была вялікая розьніца», — казаў знакаміты паэт Сяргей Законьнікаў. Ён даў два вызначэньні гэтай розьніцы. Спачатку жартаўлівае:
«У нас любяць „чынашанаваньне“ — шанаваць чыны. А ўкраінцы любяць самі чыны. Вось у чым адрозьніваюцца беларусы ад украінцаў. Гэта чыста маё жартоўнае назіраньне. Але яно праяўляецца. Яно праяўляецца і сёньня».
А затым і яшчэ адно вызначэньне розьніцы назваў спадар Законьнікаў:
«Усё-такі нацыянальная сьвядомасьць на Ўкраіне больш авалодвала людзьмі. Нашмат больш, чым у нас. І „размываньне“ ішло не такое, як у нас. У нас, давайце скажам шчыра, што Ўсходняя, што Заходняя Беларусь — ужо ўсё размыта. І па вялікім рахунку, мы можам знайсьці дзесьці толькі выспачкі нашага нацыянальнага. А там — не. Там нацыянальная сьвядомасьць, нягледзячы на русыфікацыю, заставалася.
Чым адрозьніваецца Майдан першы ад Майдана другога? Гэты Майдан украінцам даў магчымасьць зразумець, што ў іх ёсьць Айчына, якую яны любяць. Ёсьць такая Радзіма, за якую можна памерці, пайсьці на сьмерць. Той, першы Майдан яшчэ ня даў такога адчуваньня вялікай масе народу».
Чаму дэмакратычныя сілы Ўкраіны здольныя перамагаць, а беларускія — не,— патлумачыў палітоляг Валер Карбалевіч:
«Формула перамогі, на першы погляд, гучыць вельмі проста. Гэта заваёва электаральнай большасьці плюс вулічныя акцыі. Спроба перамагчы аўтарытарны рэжым толькі з дапамогай аднаго з гэтых чыньнікаў не спрацоўвае. Што пацьвярджае і беларускі досьвед».
«Беларускі камітэт салідарнасьці з Украінай пакуль працуе як ініцыятыўная група», — сказаў Свабодзе сябра камітэту Ігар Рынкевіч:
«Мы далучаем прадстаўнікоў ад сур’ёзных арганізацыяў Беларусі (палітычных партыяў, рухаў) для таго, каб скаардынаваць акцыі салідарнасьці, распаўсюджваць інфармацыю пра сучасныя падзеі ва Ўкраіне. І каб салідарнасьць з дэмакратычнай Украінай была больш шырокай на міжнародным узроўні».