Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэйтынг Пуціна разьдзьмуўся, але гэта яго і пагубіць, — Ігар Аліневіч


Ігар Аліневіч
Ігар Аліневіч

Маці палітвязьня Ігара Аліневіч Валянціна Аліневіч 4 красавіка атрымала ад сына ліст, якога чакала некалькі тыдняў.

Пра сябе Ігар Аліневіч напісаў, што ўжо прызвычаіўся да рэгулярных пасадак ў ШЫЗА — у турэмны карцэр. За што быў пакараны апошнім ШЫЗА Ігар Аліневіч не напісаў. «Тлумачэньняў — за што — ён пазьбягае», — сказала маці палітвязьня. Валянціна Аліневіч працытавала кавалак ліста сына, які тычыцца падзеяў ва Ўкраіне.

«Актыўна сачу па прэсе за ўкраінскай тэмай. Зьдзіўляюць экспэрты, прагнозы якіх спаўняюцца з дакладнасьцю наадварот. Згодны, што Расея „перагнула“. Мала таго, што закранутае звычайнае міжнароднае права, дык ячшэ і адмысловыя дамовы 90-ых гадоў. У ЗША няма выбару, гэты цень ляжа на іх аўтарытэт. Мяркую, усё зробяць праз эканоміку, публічна. Пасьля гэтага ўзьнікае пытаньне, што адбудзецца з самой Расеяй? Рэйтынг Пуціна разьдзьмуўся неверагодна, але гэта яго і пагубіць. Ад любві на нянавісьці адзін крок. Але зараз галоўнае — як ўкраінцы пратрымаюцца, наколькі глыбока ўсё зойдзе?»

Адна з праблем ў палітвязьня Ігара Аліневіча — адсутнасьці званкоў дамоў. Паводле Валянціны Аліневіч, яе сын хіба адзіны з палітвязьняў, каму трывала не ўдаецца скарыстацца сваім правам на тэлефанаваньні. Прычын гэтага Валянціна Аліневіч ня ведае. Жанчына толькі з жалем канстатуе, што зноў званку ад сына не было.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 гадоў зьняволеньня за хуліганскія дзеяньня адносна афіцыйных будынкаў, у тым ліку амбасады Расеі ў Беларусі. Сваёй віны Ігар Аліневіч не прызнаў. Трымаюць палітвязьня ў наваполацкай калёніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG