Дзьмітры знаходзіцца ў творчай камандзіроўцы ва Ўкраіне ад восьмага сакавiка. За гэты час ён наведаў Харкаў, Данецк, Днепрапятроўск, Адэсу, Херсоншчыну (на мяжы з Крымам), цяпер знаходзіцца на Жытомiршчыне; напісаў 10 артыкулаў, якія былі апублікаваныя ў газэце "Новы час", а таксама на сайце радыёстанцыі "Эхо Москвы".
Паездка Дзьмітрыя Галко ва Ўкраіну стала магчымай дзякуючы фінансавай дабрачыннай дапамозе ягоных сяброў у Фэйсбуку.
"Мой першы журналiсцкi матэрыял – гэта iнтэрвiю з Алегам Скрыпкам, салiстам гурту "Воплi Вiдаплясава", надрукаваны у "Нашай Нiве". З Украiнай зьвязвае каханая жонка з Жытомiршчыны. У пэўным сэнсе Ўкраiна спатольвае маю прагу нацыянальнага, якая ў Беларусi хутчэй спараджае адно фрустрацыю. I прагу да свабоды, натуральна. Здаецца, няма зараз больш свабоднай краiны ў сьвеце. Яшчэ б дадаць троху паўночнаэўрапейскага ладу – і гэтай цудоўнай краiне цаны не было б", – кажа Дзьмітры Галко напярэдадні онлайн-канфэрэнцыі..
Чытаць адказы Дзьмітрыя Галко можна ТУТ.