На пачатку сакавіка кіраўнік інфармацыйнага холдынгу «Прэм’ер» і галоўны рэдактар аднайменнай газэты Раман Раманенка апублікаваў у Facebook зварот да Ўладзімера Пуціна. У ім ён заклікаў прэзыдэнта ўвесьці войскі ў Валагодзкую вобласьць, таму што там ушчамляюць правы мясцовых жыхароў.
Раман Раманенка напісаў:
«Мы тут усе запар расейскамоўныя, і нашы правы вельмі ўшчамляюцца. Нашы хворыя ня могуць атрымаць патрэбных ім лекаў і лячэньня, узровень нашай адукацыі падае з кожным годам, зачыняюцца дзіцячыя сэкцыі і гурткі, сельская гаспадарка практычна зьнішчаная. Мы ўсе вельмі пакутуем.
А яшчэ мы даведаліся, што вы зьбіраецеся выдаткаваць шмат грошай, каб нармалізаваць жыцьцё ў Крыме. Саромеемся запытацца: ці можна выдаткаваць гэтыя грошы на нармалізацыю жыцьця ў Валагодзкай вобласьці?»
І вось зараз фондам, які ачольвае Раман Раманенка, зацікавіліся праваахоўныя органы. У сваім Фэйсбуку Раманенка піша:
«Нядаўна мяне запрашалі ў абласную пракуратуру і распытвалі: навошта мы купляем лекі для анкалягічных хворых, калі яны павінны атрымліваць іх бясплатна? Мой адказ — таму і купляем, што бясплатна іх не даюць, а бязь іх хворыя проста памруць — мабыць, падаўся пракуратуры недастаткова пераканаўчым. І вось прыйшоў АБЭЗ.
Мяне спрабуюць абвінаваціць у артыкулах 159 Крымінальнага кодэксу РФ — „Махлярства“, 160 — „Прысваеньне і растрата“, 174 — „Легалізацыя (адмываньне) грашовых сродкаў або iншай маёмасьцi, набытых іншымі асобамі злачынным шляхам“, 174.1 — „Легалізацыя (адмываньне) грашовых сродкаў або iншай маёмасьцi, атрыманых асобай у выніку зьдзяйсьненьня ім злачынства“.
Я спакойны: заробак у фондзе я наогул не атрымліваю, а на ўтрыманьне фонду ў мінулым годзе было выдаткавана 1,7% ад сабраных сродкаў (па законе можна да 20). Зь юрыдычнага пункту гледжаньня ў нас таксама ўсё чыста, мы штомесяц робім справаздачу перад ахвярадаўцамі. Але, вядома, непрыемна і дзіка сорамна за праваахоўныя органы, якіх вымушаюць займацца карнымі захадамі».