Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байкот тавараў са штрых-кодам «46»


«Купляеш расейскае — фінансуеш акупанта»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:01 0:00
Наўпроставы лінк

«Купляеш расейскае — фінансуеш акупанта». Флэшмоб у цэнтры Кіеву

Ужо амаль месяц у Львове ўдзельнікі грамадзянскай ініцыятывы «Байкот расейскіх тавараў» распаўсюджваюць улёткі з пералікам расійскіх брэндаў і заклікаюць людзей не купляць расейскія тавары са штрых-кодам «46» ды тым самым «не падтрымліваць фінансава акупантаў».

«Для мяне раней было важна, каб тавар, які купляю, ведала я, і мая сям’я, і каб ён быў якасны. І купляла расейскае. А цяпер, нават калі расейскі тавар больш якасны, прабачце, але я яго не купляю», — цытуе адно з характэрных меркаваньняў кліентаў львоўскіх супэрмаркетаў украінская служба Радыё Свабода.

За амаль месяц актывісты ініцыятывы «Байкот расейскіх тавараў» каля крамаў і супэрмаркетаў раздалі львавянам тысячы ўлётак зь пералікам расейскіх гандлёвых марак. Вынікам такой мірнай акцыі стала тое, што продаж расейскіх тавараў у горадзе ўпаў, паводле ацэнак актывістаў, на 40-50%. Грамадзкая ініцыятыва аб’яднала больш за пяць тысяч чалавек.

«Людзі недаацэньвалі, колькі расейскага у нас прадаецца, нават не маглі падумаць. Мы друкуем улёткі за ўласныя сродкі, папрасілі іх у нас зь Лісічанску, і мы туды перадамо. Нас турбуе, што фірмы „Нэскафэ“ і „Нэстле“ купляюць сыравіну ў Расеі, хоць побач ёсьць Польшча», — кажа каардынатар ініцыятывы «Байкот расейскіх тавараў» Алег Радзік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG