Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Італіі арыштавалі 11 вілаў, што належаць набліжанаму да Пуціна расейскаму алігарху


Вячаслаў Кантар
Вячаслаў Кантар

Мільярдэр Вячаслаў Кантар зьяўляецца блізкім прыяцелем расейскага кіраўніка Пуціна.

Улады Італіі наклалі арышт на адзінаццаць вілаў, фактычным уладальнікам якіх зьяўляецца мільярдэр Вячаслаў Кантар, паведамляе італьянскае выданьне L’Unione Sarda. У публікацыях Кантар названы бізнэсоўцам, блізкім да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна.

Гаворка ідзе ў тым ліку аб нерухомасьці на востраве Сардынія, купленай расейцам у сям’і былога кіраўніка кабінэту міністраў Італіі, цяпер дэпутата Эўрапарлямэнту Сыльвіё Бэрлюсконі, а адна зь вілаў мяжуе зь ягонай летняй рэзыдэнцыяй. Берлусконі і раней уваходзіў у лік сяброў Пуціна, а ў час вайны заявіў, што ўкраінскія ўлады маглі б саступіць расейцам акупаваныя тэрыторыі.

Эўрапейская рада распарадзілася арыштаваць актывы Кантара яшчэ ў красавіку, пасьля ўвядзеньня супраць яго пэрсанальных санкцый у сувязі з расейскім уварваньнем ва Ўкраіну. Затрымка ў выкананьні рашэньня зьвязана са складанасьцямі выяўленьня кампаній, якія фармальна валодалі нерухомасьцю мільярдэра.

Да ўвядзеньня санкцый Вячаслаў Кантар быў уладальнікам вытворцы мінэральных угнаеньняў «Акрона», яго багацьце ацэньвалася ў 4,6 мільярда даляраў. Акрамя таго, Кантар быў уладальнікам дзьвюх дабрачынных арганізацый — «Дабрачынны фонд Кантара» і «Сусьветны форум памяці Галакосту». Улады Вялікай Брытаніі падазраюць, што празь іх адмываліся сродкі, атрыманыя падманным шляхам. Увесну рахункі Кантара ў Брытаніі замарозілі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG