Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Масква і Менск падпісалі пагадненьне аб транзыце грузаў праз Расею


29 верасьня ў Міністэрстве транспарту Расеі было падпісанае міжурадавае пагадненьне аб транзыце беларускіх грузаў праз тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі.

Паводле афіцыйнага паведамленьня, дакумэнт забясьпечвае стварэньне альтэрнатыўных маршрутаў пастаўкі экспартнай прадукцыі. Перавозка грузаў у трэція краіны будзе ажыцьцяўляцца як праз марскія парты, так і праз наземную транспартную інфраструктуру.

Подпісы пад дакумэнтам паставілі кіраўнікі міністэрстваў транспарту Беларусі і Расеі Аляксей Аўраменка і Віталь Савельеў.

У лютым 2021 году ўрады дзьвюх краін падпісалі пагадненьне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў праз расейскія парты для далейшага экспарту ў трэція краіны. Як паведаміў Віталь Савельеў, цяперашнія тэмпы перавалкі дазваляюць спрагназаваць аб’ём сёлетняга транзыту нафтапрадуктаў на ўзроўні каля 3 млн тон, пры заплянаваных 2 млн 400 тыс. тон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG