Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Горадзенскага аэрапорту надумалі запусьціць беларускі лоўкостэр


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Перамовы аб пачатку працы ў Беларусі лоўкост-кампаніі прыпынілі з прычыны пандэміі, ёсьць пляны іх аднавіць, паведаміў міністар транспарту і камунікацыяў Аляксей Аўраменка 12 ліпеня ў эфіры праграмы «Тыдзень» на дзяржаўным тэлеканале СТВ.

«Так, у нас было падпісанае пагадненьне, ужо рашэньне было прынята, але на сёньня проста ўмяшалася [пандэмія]. Я спадзяюся, мы перамовы адновім. І, вядома, актыўна запрашаем лоўкост-кампаніі ў частцы загрузкі нашых абласных аэрапортаў», — сказаў Аўраменка.

Ён таксама паведаміў аб плянах стварыць другую, больш бюджэтную, беларускую авіякампанію-лоўкост для разьвіцьця канкурэнцыі і перавозак пасажыраў.

«У першую чаргу горадзенскі кірунак разглядаем, аэрапорт Горадні, „Авіякампанія Гродна“», — сказаў кіраўнік Мінтрансу.

Аўраменка падкрэсьліў, што Беларусь «адкрытая цалкам».

«Сёньня лоўкост-кампаніі глядзяць, вывучаюць рынак. Ім трэба разумець, якая загрузка будзе», — дадаў ён.

Міністар выказаў здагадку, што для працы такой кампаніі варта выбраць пэўныя папулярныя кірункі, у прыватнасьці, пэрспэктыўным можа быць Ізраіль.

Вясной 2020 году вугорская авіякампанія WizzAir плянавала пачаць палёты маршрутам Будапэшт — Менск, але рэйсы так і не пачалі. Падчас візыту ў Менск у чэрвені прэм’ер-міністар Вугорчыны зноў паабяцаў, што рэйс распачнуць неўзабаве. Дамоваў на палёты ў абласныя аэрапорты з замежнымі лоўкостэрамі пакуль не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG