Насамрэч
Калі пералічваць заробак Лукашэнкі ў даляры, ён складае прыкладна 4 тысячы на месяц. Старшыня КНР, ён жа генэральны сакратар ЦК кампартыі Кітаю, Сі Цзіньпінь атрымлівае менш за 2000 даляраў на месяц у пераліку на даляры. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў 2019 годзе ў сярэднім атрымліваў штомесяц 929 даляраў у даляравым эквіваленце. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп атрымлівае сымбалічны заробак у 1 даляр на год.
Кіраўнікі іншых вялікіх краінаў маюць заробак большы, чым кіраўнік Беларусі, напрыклад, прэзыдэнт Польшчы — зарабляе ў эквіваленце 5 тысячаў даляраў на месяц, прэзыдэнт Расеі — 11 тысячаў даляраў, канцлер Нямеччыны — 22 тысячы даляраў.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі