У музэі ў польскім Цеханоўцы адкрылася ўнікальная выстава. На ёй рэканструкцыі беларускіх касьцюмаў розных эпох.
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю?
На сайце, які прысьвечаны «народнаму адзінству» і быў распрацаваны 3 гады таму, цяпер рэкляма онлайн-казіно.
Як стала вядома, яшчэ на пачатку 2024 году рашэньнем суду Барысаўскага раёну Менскай вобласьці экстрэмісцкай прадукцыяй быў прызнаны відэакліп і тэкст песьні «Ня быць скотам» гурту «Ляпіс Трубяцкі».
На выставе паказалі сшыткі, паштоўкі, блянкі, аркушы, аркушыкі, нататнікі, капэрты, прамакаткі, папяровыя коркі, ватман, аргаліт, капірку, альбомы для фатаздымкаў, пэрфакарты, каталёгавыя карткі, трафарэты, факсы ды іншае.
Больш за сто беларускіх і замежных культурных дзеячоў — пісьменьнікаў, рэжысэраў, прадусараў, актораў, сцэнарыстаў — падпісалі ліст у падтрымку Андрэя Гнёта, створаны Беларускай незалежнай кінаакадэміяй.
«Занзібар» — так называецца новая кніга Сяргея Дубаўца, якая пабачыла сьвет у праскім выдавецтве «Вясна».
На папулярнага коміка заводзяць крымінальную справу, сацсеткі стэндапэраў і нават анімацыйнае шоў прызнаюцца экстрэмісцкімі матэрыяламі, КВЗ здымаюць з этэру. Паспрабавалі разабрацца, чаму.
Што штурхала беларусаў міжваеннай Польшчы на працоўную эміграцыю ў Эстонію і Латвію? Як ім там жылося? Ці змаглі яны стварыць у тых краінах свае нацыянальныя і зямляцкія арганізацыі або далучыліся да ўжо існуючых?
Беларускі мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч скончыў галадоўку ў ізалятары ў Францыі і выйшаў на волю. Пра гэта мастак сам паведаміў у Інстаграме.
Нямецкі перакладчык Томас Вайлер атрымаў прэмію П.Цэляна за перастварэньне рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы». Пагаварылі з аўтарам аб прычынах малой цікавасьці ў Нямеччыне да беларускай літаратуры, стэрэатыпы ўспрыманьня беларускіх пісьменьнікаў на Захадзе ды творчасьць ва ўмовах дыктатуры.
Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменьнікаў абвясьцілі поўныя сьпісы намінантаў на літаратурную прэмію імя Натальлі Арсеньневай за найлепшую беларускамоўную кнігу паэзіі.
Пра гэта са спасылкай на старонку мастака-акцыяніста ў «Фэйсбуку» паведамляе агенцтва «Позірк».
Кіраўнік «Дому творцаў» Сяржук Доўгушаў кажа, што ўстанова пад пагрозай закрыцьця. Уладальнік памяшканьня істотна павысіў кошт арэнды, скарацілася партнэрская падтрымка.
Раней беларуска праславілася фільмам «Крышталь» (у англамоўным пракаце — «Crystal Swan»).
У Нарвэгіі выходзіць празаічная кніга паэткі Юлі Цімафеевай «Менскі дзёньнік». У ёй апісаныя падзеі ў Беларусі, якія пачаліся пасьля прэзыдэнціх выбараў у 2020-м і працягваюцца да сёньня. Гэта ўжо шосты пераклад кнігі на замежныя мовы.
Беларусы гавораць збольшага па-расейску. Але ці робіць гэта іх шчасьлівымі.
У 2020 годзе «Вольны хор» стаў сымбалем беларускага пратэсту.
Сьвятлана Карукіна звольненая з пасады дырэктара Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі (РТБД), пацьвердзіў Свабодзе былы актор тэатру Ільля Ясінскі.
Журы Прэміі Ежы Гедройця 7 жніўня прадставіла поўны сьпіс кніг, намінаваных на найбуйнейшую незалежную літаратурную прэмію Беларусі за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове.
На якіх падставах адбывалася фармаваньне беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзяў? Якое месца ў гэтых працэсах займала беларуская мова? Як і кім тагачасныя беларускія дзеячы бачылі і называлі сябе і сваіх суседзяў?
У Кіеве студэнты зноў будуць вывучаць беларускую мову. Свабода пагаварыла з дырэктаркай Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Ўладзімера Караткевіча Лесяй Стэблінай.
Ад самага пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка шукае ідэалёгію. У выніку праз трыццаць гадоў у краіне працуюць тысячы штатных ідэолягаў, ладзіцца мноства «ідэалягічных мерапрыемстваў», пішуцца цэлыя тамы тэкстаў на тэму ідэалёгіі, а ідэалёгіі як не было, так і няма. Чаму?
Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» падрыхтавала чарговы выпуск агляду парушэньня правоў беларускамоўных грамадзян з боку рэжыму Лукашэнкі.
У Эдынбургу дэманструецца мастацкая інсталяцыя «Галасы, якія праціскаюцца скрозь краты» з імёнамі больш за 1400 беларускіх палітвязьняў на ангельскай і беларускай мовах.
У Беларусі, у Гомельскай вобласьці, зьявіцца новы заказьнік. На трэцяй лініі менскага мэтро зробяць асьвятленьне на матыў слуцкіх паясоў. Польшча прызнае праязны дакумэнт іншаземца роўным пашпарту. Расказваем добрыя навіны тыдня.
Праект «Народная аўдыёкніга» завяршыў стварэньне аўдыёвэрсіі анталёгіі беларускага гей-пісьменства «Мальцы выходзяць з-пад кантролю».
Фэстываль тэатральнага мастацтва Edinburgh Festival Fringe адбудзецца ў Шатляндыі 1–11 жніўня.
Беларускі мастак Аляксей Кузьміч назваў сваю акцыю Renaissance і абгрунтаваў яе тым, што «невыносна жыць у сьвеце, дзе скончыліся мастакі».
Яраслаў Кірвель паходзіць са шматдзетнай сям’і, сам вучыўся маляваць і граць музыку.
Постмадэрнісцкі твор беларускага мастака Аляксандра Некрашэвіча пад назвай «Грыбны сэзон» быў абраны ў фінал італьянскай прэміі Arte Laguna, заўважыла Reform.news.
24 ліпеня каля віленскага Музэя акупацыяў і барацьбы за свабоду адкрылі выставу постэраў беларускага дызайнэра Артура Вакарава, прысьвечаную вынікам 30-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.
На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага? Якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова? І ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай?
У лёнданскім выдавецтве Skaryna Press выйшла новая паэтычная кніга Вольгі Гапеевай «Пад асобнымі коўдрамі». Пачыталі разам з аўтаркай ейныя вершы апошніх гадоў ды пагаварылі пра самоту і адзіноту ў выгнаньні, межы чужых земляў, страх у сваёй краіне ды мары пра сапраўдную радзіму.
Калега паскардзіўся на непрыемнае адчуваньне: «Быццам выпаў з часу».
У канцы верасьня экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые свой 63-і сэзон новай працай, створанай беларускім Свабодным тэатрам «KS6: SMALL FORWARD» — пастаноўкай пра алімпійку Кацярыну Сныціну.
За 20 кілямэтраў ад Беларусі праходзіць фэстываль абуджаных Tutaka. Пра атмасфэру, удзельнікаў і грошы — рэпартаж Свабоды.
Пагаварылі з аўтарам пра хлусьню і праўду дакумэнтальнай прозы, алькаголь, сэкс і яшчэ шмат пра што. На ўсе пытаньні Макс Шчур адказаў аўтацытатамі з сваёй новай кнігі.
Лукашэнка заявіў, што беларуская дзяржаўнасьць заснаваная на разуменьні філязофіі беларускай культуры. Але цяперашнія ўлады, выбудоўваючы тое, як працуе дзяржава, ігнаруюць адзін важны аспэкт нашай культуры. І называецца гэты аспэкт «сякера пад лавай».
У рускамоўнай вэрсіі «Яндэкс Картаў» назвы населеных пунктаў у краінах з кірылічным альфабэтам будуць пісаць толькі па-расейску. Раней там паказваліся варыянты напісаньня і на расейскай мове, і ў арыгінале.
Рэйтынг склалі па выніках апытаньня 503 празаікаў, аўтараў нон-фікшн, паэтаў, крытыкаў і іншых аматараў кніг — зь невялікай дапамогай супрацоўнікаў The New York Times Book Review.
Экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые гэтай восеньню свой 63-і сэзон новай працай, створанай Беларускім Свабодным тэатрам, KS6: SMALL FORWARD — пастаноўкай пра алімпійскую спартсмэнку Кацярыну Сныціну.
У горадзе праходзіць грамадзкае абмеркаваньне ўзьвядзеньня новага музэйнага комплексу.
«Камунікаваць з кліентамі кожны дзень па-беларуску — гэта абсалютна натуральна, але пасьля пераезду зрабілася яшчэ і адметным»,— кажа Сяргей Календа.
Мастачка-іканапісец Ксіша Анёлава стварыла болей за 750 партрэтаў беларускіх палітычных зьняволеных.
Знакаміты фэст, на які ў пешую пілігрымку штогод выпраўляюцца сотні рымска-каталіцкіх і грэка-каталіцкіх вернікаў, апублікаваў сваю сёлетнюю праграму.
Праект стаўся працягам супрацы Urban Myths (Signal project) з кампаніяй Betera.
Брытанскі праваўладальнік выданьня кніг пра Гары Потэра адмовіўся працаваць зь незалежным беларускім выдавецтвам у выгнаньні. Прычына — заходнія санкцыі.
Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка ўпершыню возьме ўдзел у «Славянскім базары ў Віцебску», — паведамляе reform.news са спасылкай на Міністэрства культуры.
Загрузіць яшчэ