Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі Свабодны тэатар анансаваў спэктакль на аснове асабістай гісторыі баскетбалісткі Сныцінай


Кацярына Сныціна
Кацярына Сныціна

Экспэрымэнтальны тэатральны клюб La MaMa адкрые гэтай восеньню свой 63-і сэзон новай працай, створанай Беларускім Свабодным тэатрам, KS6: SMALL FORWARD — пастаноўкай пра алімпійскую спартсмэнку Кацярыну Сныціну.

Пра гэта ў сваім Фэйсбуку напісаў сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін.

Сныціна пакінула Беларусь пасьля пратэстаў у 2020 годзе, у якіх яна таксама брала ўдзел. Зусім нядаўна яна адкрыта расказала пра сваю гомасэксуальнасьць. Спэктакль заснаваны на гутарках зь ёю. Мікалай Халезін характарызуе яго як «дуалёг» у экспрэсіянісцкім стылі, са Сныцінай у тандэме з польска-брытанскай дыджэйкай Блянкай Барбарай.

Папярэднія прагляды пачнуцца 21 верасьня, а прэс-адкрыццё адбудзецца 23 і 24 верасьня ў будынку Тэатру Элен Стуарт (66 E. 4 St.) у Нью-Ёрку. Спэктакль працягнецца да 13 кастрычніка – www.lamama.org.

39-гадовая баскетбалістка ростам 188 сантымэтраў, лёгкі форвард, была часткай беларускай каманды, якая выйграла бронзавы мэдаль на чэмпіянаце Эўропы 2007 году і заняла шостае месца на Алімпійскіх гульнях 2008 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG