У горадзе Буча Кіеўскай вобласьці Ўкраіны перад уваходам у гарадзкі парк адкрылі мэмарыял памяці мясцовых жыхароў, якія загінулі падчас расейскай акупацыі. Мэмарыял нагадвае калюмбарый, на якім выгравіраваныя імёны 501 чалавека.
На 30 чэрвеня вядомыя імёны 26 801 расейскага вайскоўца, якія загінулі падчас вайны з Украінай. Страты падлічылі «Медыязона» і Расейская служба BBC сумесна з камандай валянтэраў.
Пра трагічны выпадак, які здарыўся некалькі дзён таму, Свабода даведалася з крыніц ва ўкраінскім Чарнігаве. Выпадак ускосна пацьвердзіла мясцовая паліцыя.
«Асобная справаздача Галоўнай управы выведкі, Службы вонкавай выведкі, Службы бясьпекі і Дзяржаўнай памежнай службы па сытуацыі ў Беларусі. Трымаем яе на сталым кантролі», — паведаміў прэзыдэнт Украіны.
У Мінабароны Ўкраіны заявілі, што іх вайскоўцы на франтах прасоўваюцца наперад, але цяжка і павольна.
«Пэрсаналу, які застаецца на станцыі, далі ўказаньне «ў выпадку любых аварыйных сытуацый абвінавачваць Украіну», — адзначаецца ў паведамленьні ўкраінскай выведкі.
Згодна з вынікамі сацыялягічнага апытаньня, 64% рэспандэнтаў маюць хаця б аднаго блізкага сваяка ці сябра, які быў паранены (у сярэднім маюць 5 параненых блізкіх людзей), а 63% — прынамсі аднаго загінулага (у сярэднім трох загінулых).
Апэратарамі рэалізацыі дакумэнту з украінскага боку была Служба бясьпекі, а зь беларускага — Камітэт дзяржаўнай бясьпекі.
Мэр гораду Сяргей Сухамлін уручыў прадстаўнікам беларускага палка сьцяг Жытоміра.
«Украінская перамога — гэта свабода і спакой для Беларусі».
Ужо традыцыйна ва ўмовах вайны ўсе замежныя лідэры прыехалі ва Ўкраіну чыгункай з Польшчы.
Уласьнік прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын ужо ў Беларусі.
За мінулыя содні ў Данецкай вобласьці на некалькіх кірунках адбылося 38 баявых сутыкненьняў сіл абароны Ўкраіны з расейскімі войскамі.
Сьвет павінен аб’яднацца дзеля дэмакратычнай Беларусі і падтрымліваць беларусаў, якія абараняюць свой сувэрэнітэт, напісала 26 чэрвеня ў Твітэры дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
Гэта першая публічная заява бізнэсмэна і баевіка, зробленая пасьля заканчэньня мецяжу. У 12-хвілінным аўдыёзвароце Яўген Прыгожын падрабязна распавёў аб арганізаваным ім мецяжы і яго мэтах.
У сталіцы Даніі Капэнгагене 24 чэрвеня ва ўмовах строгай сакрэтнасьці прайшла міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная вайне ва Ўкраіне. Аб гэтым паведамляюць у панядзелак нямецкія СМІ, у тым ліку Deutsche Welle і ARD.
Сяргея Калацэя называюць не беларускім грамадзянінам, а менавіта ўраджэнцам Беларусі.
У Данецкай вобласьці ўкраінскія войскі прасунуліся на адзін-два кілямэтры і цяпер умацоўваюцца на новых пазыцыях.
Неўзабаве адбудуцца вучэньні для адпрацоўваньня абставінаў, якія могуць узьнікнуць у выпадку надзвычайнай сытуацыі на акупаванай расейцамі ЗАЭС.
«Мы будзем адсочваць усё, што зьвязана зь перамяшчэньнем ядзернай зброі», — сказаў прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі.
22 чэрвеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў указ аб вызваленьні ад пасады амбасадара ў Беларусі Ігара Кізіма.
«Расея разглядае сцэнар тэрарыстычнага акту на Запароскай АЭС — тэрарыстычнага акту з выкідам радыяцыі. Яны ўсё падрыхтавалі для гэтага. Мы перадаём усю наяўную інфармацыю нашым партнэрам, кожнаму ў сьвеце», — заявіў Уладзімір Зяленскі.
Закон быў ухвалены Вярхоўнай Радай год таму.
Раней па такім жа сцэнары ўкраінскія сілы атакавалі Антонаўскі мост у Херсонскай вобласьці, пасьля чаго расейскія войскі вымушаны былі пакінуць горад Херсон.
Андрэй Магера заявіў, што ўхваленьне пастановы Вярхоўнай Рады Ўкраіны аб прызнаньні Беларусі дзяржавай-агрэсаркай ня створыць ніякіх наступстваў для Аляксандра Лукашэнкі.
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што па ўкраінскіх пазыцыях на фронце і прыфрантавой тэрыторыі ў ноч на 21 чэрвеня Расея нанесла 83 авіяцыйныя ўдары і 58 абстрэлаў з артылерыі.
У Вярхоўнай Радзе Ўкраіны зарэгістравалі праект пастановы аб прызнаньні Беларусі краінай-агрэсарам. Як кажа ініцыятар пастановы дэпутат Яраслаў Юрчышын, «адказнасьць мае несьці і краіна, з тэрыторыі якой учыняецца расейская агрэсія».
Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале напісаў дэпутат Вярхоўнай Рады, намесьнік старшыні партыі «Голас» Яраслаў Юрчышын.
У акаўнтах галоўнакамандуючага УСУ Валерыя Залужнага ў панядзелак апублікаванае відэа, на якім зафіксаваная яго праца ў штабах, як сьцьвярджаецца, груповак украінскіх войскаў, «якія цяпер выконваюць задачы ў раёнах, дзе ідуць самыя цяжкія баі».
Затрыманага ў Івацэвічах за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане грамадзяніна Расеі Аляксандра Быкава аштрафавалі і адпусьцілі.
Аднак ахвяр можа быць больш.
ААН працягне рабіць усё магчымае, каб дапамагчы людзям, якім тэрмінова патрэбна дапамога незалежна ад месца іхнага знаходжаньня.
Узятыя ў палон ва Ўкраіне расейскія вайскоўцы распавялі журналістам The Wall Street Journal пра высокія страты пры адбіцьці наступу ўкраінскай арміі, пра нізкі баявы дух у расейскім войску і пра пагрозы растрэлам у выпадку адступленьня.
Адзін з затрыманых у Івацэвічах за кіраваньне аўтамабілем у нецьвярозым стане расейцаў можа быць вайскоўцам расейскага войска.
Расейскія войскі нанесьлі чарговы масіраваны ўдар па Херсоне, у выніку якога 23 чалавекі, сярод якіх трое дзяцей, атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Пра гэта паведамілі ў Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі (АВА).
Запрашэньне Ўкраіны ў NATO ня будзе абмяркоўвацца на будучым саміце ў Вільні, заявіў генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг. Замест гэтага саюзьнікі будуць вырашаць, як наблізіць Украіну да NATO.
Мясцовыя ўлады ўкраінскіх гарадоў працягваюць мяняць зьвязаную з Расеяй і Беларусьсю тапаніміку. Гэта пачалося пасьля таго, як Расея пры падтрымцы беларускіх уладаў уварвалася ва Ўкраіну.
На адным авіяцыйным рухавіку знайшлі адбіткі пячаткі «Вайсковая частка 19764». Такая вайсковая частка дысьлякуецца ў Лідзе Горадзенскай вобласьці.
Ад імя ўраду Беларусі гэта зрабіў амбасадар Дзьмітры Круты.
Ніжэй за Кахоўскую дамбы знаходзяцца чарнаморскія курорты Ўкраіны, Румыніі, Баўгарыі і Турэччыны. У Баўгарыі пагаршэньня паказьнікаў не адзначаюць.
Украіна выйшла з гэтага пагадненьня летась. Для ўкраінскага боку дакумэнт страціў юрыдычную моц з 11 сьнежня 2022 году.
Віцэ-прэм’ер-міністар Украіны Ірына Верашчук лічыць, што Расея можа выкарыстаць іншаземцаў у якасьці жывога шчыта або сакральных ахвяр.
У Паўднёвым акруговым вайсковым судзе ў Растове-на-Доне пачалі разглядаць адну з самых масавых справаў супраць украінскіх ваеннапалонных. У ёй праходзяць 24 чалавекі, зьвязаныя з полкам «Азоў».
У часе ліквідацыі нібыта здэтанавала выбуховая прылада, якая была прымацавана да борта бесьпілётніка.
«Мы з украінскім народам у самыя цяжкія часы», — адзначылі ў IT-кампаніі зь беларускімі каранямі.
Рафаэль Гросі заявіў у Кіеве, што ён «вельмі занепакоены» сур'ёзнай сытуацыяй на станцыі ў сувязі з баявымі дзеяньнямі.
У вадаёмах зафіксавалі значнае перавышэньне мікрабіялягічных паказьнікаў, таму купацца або выкарыстоўваць такую ваду для апрацоўкі харчовых прадуктаў забаранілі.
Беларуская АЭС дагэтуль так і не разьлічылася з украінскім партнэрам за пастаўленую ў 2019 годзе арматуру.
Шмат такіх рашэньняў цяпер выносяць суды ў Чарнігаўскай, Хмяльніцкай, Кіеўскай, Сумскай, Херсонскай і Цярнопальскай абласьцях.
Загрузіць яшчэ