Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі падпісалі дамову аб супрацы з гэтак званай «ДНР»


Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прыехаў на Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум, 16 чэрвеня. Ілюстрацыйнае фота
Расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін прыехаў на Пецярбурскі міжнародны эканамічны форум, 16 чэрвеня. Ілюстрацыйнае фота

Ад імя ўраду Беларусі гэта зрабіў амбасадар Дзьмітры Круты.

У так званай «Данецкай народнай рэспубліцы», якую ва Ўкраіне лічаць тэрарыстычнай і сэпаратысцкай арганізацыяй, паведамілі пра падпісаньне зь Беларусьсю дамовы аб супрацы.

Гэта зафіксавана ў пераліку ўсіх пагадненьняў, якія падпісаў кіраўнік акупацыйнай улады акупаванае Данеччыны Дзяніс Пушылін з расейскімі рэгіёнамі на Пецярбурскім міжнародным эканамічным форуме.

Адзначаецца, што дамову з боку Рэспублікі Беларусі падпісаў яе амбасадар у Расеі Дзьмітры Круты.

У сваім тэлеграм-канале Дзяніс Пушылін напісаў, што гэта стала вынікам сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком акупацыйнай улады Данецкай вобласьці Дзянісам Пушыліным 18 красавіка ў Менску. Падчас той сустрэчы Лукашэнка прапанаваў сваю дапамогу данецкім сэпаратыстам. Раней ён устрымліваўся ад кантактаў з прадстаўнікамі прарасейскіх сэпаратыстаў Данбасу.

Кіеў асудзіў сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі зь Дзянісам Пушыліным у Менску, расцаніўшы яе «як спробу легітымізацыі гэтага прадстаўніка расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Данецку».

Пасьля гэтай сустрэчы ў Менску МЗС Украіны адклікала амбасадара Ўкраіны ў Беларусі Ігара Кізіма для кансультацыяў, а таксама заклікала рэжым Лукашэнкі спыніць падтрымку вайны Расеі супраць Украіны.

У сакавіку 2023 году старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Аляксандар Субоцін падпісаў дамову аб супрацы з акупаваным Расеяй Крымам. У верасьні 2022 году аналягічнае пагадненьне аб супрацы падпісалі Менск і анэксаваны Расеяй разам з Крымам горад Севастопаль.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG