З 28 студзеня ў беларускіх тэлегледачоў зьнік спадарожнікавы сыгнал шэрагу ўкраінскіх тэлеканалаў. Што адбылося ў беларуска-ўкраінскім тэлеэфіры і чаму — разьбіралася Свабода.
Апоўначы, 30 студзеня, ва ўкраінскім горадзе Львоў невядомы чалавек падпаліў аўтамабіль, які належыць журналістцы Радыё Свабода Галіне Церашчук. Ніхто не пацярпеў.
Злучаныя Штаты хочуць глыбейшых сувязяў з Узбэкістанам і Казахстанам, ня кажучы ўжо пра іншыя краіны на маршруце Майка Пампэо — Украіну і Беларусь. Але паездку дзяржаўнага сакратара можа азмрочыць палітыка на радзіме.
Зь невялікага веча на Міхайлаўскай плошчы ў цэнтры Кіеву пачалася акцыя ўшанаваньня памяці Героя Ўкраіны, беларуса Міхася Жызьнеўскага, які стаў адной зь першых ахвяраў у часе масавых акцыяў пратэсту ва Ўкраіне ў 2013–2014 гадах.
Ад лістапада мінулага году ў распрацоўцы Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны было 13 крымінальных спраў супраць Пятра Парашэнкі. Могуць завесьці яшчэ адну.
ФСБ Расеі абвясьціла пра затрыманьні ў анэксаваным Крыме мясцовага жыхара, які нібыта быў агентам украінскіх спэцслужбаў. Сьцьвярджаецца, што па заданьні Кіева ён абсталяваў у Сімфэропалі схрон з боепрыпасамі і выбухоўкай.
Deutsche Bahn будзе кансультаваць кампанію «Укрзалізниця», якая валодае ўкраінскай чыгункай, але ня будзе браць яе пад сваё кіраваньне.
«У нас шчыльныя працоўныя адносіны з украінскімі партнэрамі, і мы не хацелі б іх абражаць».
Насельніцтва Ўкраіны складае 37 мільёнаў 289 тысяч, заявіў міністар Кабінэта міністраў Дзьмітрый Дубілет, прадстаўляючы вынікі электроннага перапісу насельніцтва.
Украіна хоча «аддаць» чыгунку ў кіраваньне нямецкай Deutsche Bahn на 10 гадоў, паведаміў прэм’ер-міністар Аляксей Ганчарук на ўкраінскім сьняданку на палях Міжнароднага эканамічнага форуму ў швайцарскім Давосе.
Украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Ўкраіна бачыць сваю будучыню ў Эўрапейскім зьвязе, і прапанаваў узяць краіну ў склад Зьвязу замест Вялікабрытаніі, якая выходзіць зь яго
У Кіеве ўшанавалі памяць першых загінулых на Эўрамайдане ў 2014 годзе: Міхаіла Жызьнеўскага, Сяргея Нігаяна, Рамана Сеніка, Юрыя Вярбіцкага і Аляксандра Бадэры.
Зяленскі заявіў, што ў сучасным сьвеце адчуваньне еднасьці нацыі ўзьнікае ня толькі дзякуючы агульным традыцыям, культуры і рэлігіі, але і дзякуючы каштоўнасьцям, прымальным для ўсіх.
Чатыры пятых грамадзян Украіны (81%) мяркуюць, што ўкраінская мова — важны атрыбут незалежнасьці краіны, і жадаюць большага ўжываньня ўкраінскай мовы ад чыноўнікаў і СМІ.
У анэксаваным Расеяй Крыме суд у Сімфэропалі арыштаваў мясцовага жыхара, 42-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Івана Яцкіна.
Украінскія памежнікі адмовілі групе расейскіх актораў ва ўезьдзе на тэрыторыю Ўкраіны, у якой адзін зь іх незаконна наведаў анэксаваны Расеяй Крым.
Амбасада Ўкраіны ў Вялікабрытаніі патрабуе ад антытэрарыстычнай паліцыі выключыць украінскі герб са сьпісу экстрэмісцкай сымболікі.
Цырымонія ўшанаваньня памяці ахвяраў авіякатастрофы ўкраінскага самалёта ў Іране пачалася ў міжнародным аэрапорце Барыспаль. Целы 11 украінцаў, якія загінулі ў выніку крушэньня, даставілі самалётам раніцай 19 студзеня.
Зяленскі заявіў, што цяпер ня той час, каб «расхістваць дзяржаву эканамічна і палітычна».
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запатрабаваў ад праваахоўных органаў за два тыдні выявіць усіх датычных да праслухоўкі і публікацыі запісу размоваў прэмʼер-міністра Аляксея Ганчарука, міністраў і прадстаўнікоў Нацыянальнага банку Ўкраіны, паведамляе прэс служба ўкраінскага прэзыдэнта.
Чуткі аб зьмене кіраўніка ўкраінскага ўраду пачалі зьяўляцца яшчэ ўвосень. Але кожны раз яны зьняпраўджваліся як чальцамі Кабінэту Міністраў, гэтак і ў Офісе прэзыдэнта Ўкраіны. Заяве аб адстаўцы прэм'еры папярэднічалі два скандалы.
Прэмʼер-міністар Украіны Аляксей Ганчарук падаў заяву аб адстаўцы прэзыдэнту Ўкраіны Ўладзіміру Зяленскаму.
Украіна зьнізіла ўзрост для прызыву на тэрміновую вайсковую службу з 20 да 18 гадоў. Пра гэта гаворыцца ва ўказе, які падпісаў 16 студзеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Вярхоўная рада Ўкраіны 16 студзеня прыняла заяву аб вяртаньні пастаяннай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў 2020 годзе. За адпаведнае рашэньне прагаласавалі 348 народных дэпутатаў.
Сьледчы аддзел упраўленьня Службы бясьпекі Ўкраіны ў Ровенскай вобласьці расьсьледуе крымінальную справу супрацоўніка апэратыўна-вышуковага аддзелу Пінскага памежнага атраду Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.
У прэс-рэлізе кампанія «Укртранснафта» заявіла, што лічыць маніпуляцыйнай зробленую напярэдадні заяву кампаніі Ігара Каламойскага.
Кампанія крытыкуе кантракт аб пастаўках нафтапрадуктаў, падпісаны між «Беларускай нафтавай кампаніяй» і прыватнай украінскай кампаніяй «Нафтогаз Ойл Трейдинг»
У Кіеве беларускія і ўкраінскія актывісты пікетавалі амбасаду Беларусі ва Ўкраіне, патрабуючы спыніць перасьлед удзельнікаў акцый супраць паглыбленьня беларуска-расейскай інтэграцыі.
Расейскі ўрад і Burisma не камэнтавалі гэтую інфармацыю.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за гэтак званае «неасабістае галасаваньне» ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
Сьледчыя Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны падазраюць грамадзяніна Беларусі Антона А. у датычнасьці да ўдзелу ў злачыннай групоўцы, якая выконвала заказныя забойствы.
Міністар унутраных спраў Ўкраіны Арсэн Авакаў заявіў пра затрыманьне «групы кілераў», якіх падазраюць у некалькіх забойствах, у тым ліку ў забойстве ураджэнкі Чачэніі Аміны Акуевай.
Намесьнік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандар Сідараў некалькі разоў зьбіраў воплескі аўдыторыі, запрошанай у студыю адмысловага праекту ўкраінскага тэлеканалу «НАШ», у якім абмяркоўвалася тэма даступнасьці жытла ва Ўкраіне і інвэстыцый у нерухомасьць.
Ці сустрэнуцца кіраўнікі дзяржаваў на трэцім форуме, пакуль не вядома дакладна. Але Лукашэнка Зяленскага запрашаў.
Cакратар украінскай Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны (РНБА) Аляксей Данілаў сказаў, што адной з вэрсій катастрофы ўкраінскага «Боінга» у Іране зьяўляецца пападаньне расейскай ракеты ЗРК.
Заяву падпісалі 37 украінскіх літаратараў і праваабаронцаў, у тым ліку Андрэй Куркоў, Міраслаў Марыновіч, Аляксандар Ірванец, Яўген Захараў, Андрэй Бондар, Ігар Казлоўскі, Сяргей Жадан, Павел Карабчук, Аксана Куцэнка і іншыя.
Прыватная кампанія «Київське центральне конструкторське бюро арматуробудування» патрабуе праз суд ад беларускага ТАА «ЭнэргаСпэцАрматура» разьлічыцца з запазычанасьцю за пастаўку ў 2018 годзе арматуры для будаўніцтва другога блёку Беларускай АЭС.
Украінскі культурны фонд у 2019 годзе выдзеліў 1,058 мільёна грыўняў (прыблізна 46 тысяч даляраў у эквіваленце) на сцэнарную распрацоўку і падрыхтоўку да вытворчасьці фільма «Нашы грудзі — наша зброя: гісторыя Femen».
Ва Ўкраіне 9 студзеня абвясьцілі днём жалобы па ахвярах авіякатастрофы ўкраінскага самалёта ў Іране.
Загінулі ўсе на борце: 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажу. Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, прайшоў плянавае тэхабслугоўваньне 6 студзеня.
Самалёт Boeing-737 Міжнародных авіялініяў Украіны (МАУ), што ляцеў з Тэгерану ў Кіеў 8 студзеня, разьбіўся на ўзьлёце. На борце было 167 пасажыраў і 9 чальцоў экіпажу.
Міністар замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка паведаміў, пры якіх умовах, на яго думку, варта разглядаць альтэрнатывы так званаму «менскаму працэсу» мірнага ўрэгуляваньня на частцы ўсходу Ўкраіны, акупаванай расейскімі гібрыднымі сіламі.
«Да гэтай хваробы нічога пра жыцьцё ня ведаў» — лічыць ураджэнец Менску, журналіст Леанід Канфер, які чатыры гады жыве і працуе ва Ўкраіне. У студзені 2018 году яму паставілі дыягназ — пухліна галаўнога мозгу.
Як паведаміла Свабодзе інфармаваная крыніца, Дзьмітрыя Новікава 29 сьнежня 2019 году абмянялі на ўкраінскіх вайскоўцаў на кантрольным пункце «Маёрскае» ў Данецкай вобласьці.
З нагоды 111 гадоў з дня нараджэньня Сьцяпана Бандэры, аднаго з ідэолягаў і тэарэтыкаў украінскага нацыяналістычнага руху XX стагодзьдзя, ва Ўкраіне адбыліся шэсьці з паходнямі.
Журналісты Радыё Свабода папрасілі мікакоў на вуліцах Кіеву павіншаваць беларусаў з Новым годам.
Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны правялі тэлефонную размову і павіншавалі адзін аднаго з набліжэньнем сьвятаў. Адной з галоўных тэм перамоваў стала ўзгадненьне новых сьпісаў на абмен ўтрымліваных асобаў.
Расея і Ўкраіна парушылі дэдлайн пагадненьня аб транзыце газу. Згодна з ранейшым пратаколам, бакі павінны былі падпісаць дамову да 29 сьнежня ўключна.
Украінскі рэжысэр Алег Сянцоў, які правёў пяць гадоў у папраўчай калёніі на Ямале, расказаў у «Новай газете» пра катаваньні і зьдзек з асуджаных.
Двое блогераў і пазаштатных карэспандэнтаў ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода Станіслаў Асееў і Алег Галазюк вызваленыя ў рамках вялікага абмену палоннымі паміж Кіевам і прарасейскімі сэпаратыстамі.
Загрузіць яшчэ