Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 20 гадоў насельніцтва Ўкраіны скарацілася на 11 мільёнаў чалавек, у тым ліку праз страту Крыму і Данбасу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Колькасьць насельніцтва Ўкраіны на 1 сьнежня 2019 году склала 37 мільёнаў 289 тысяч чалавек, што на 11 мільёнаў 168 тысяч менш, чым паводле перапісу, які праводзіўся ў 2001 годзе.

Як паведаміў міністар Кабінэту міністраў Украіны Дзьмітро Дубілет сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве, такія вынікі атрымалі на падставе вывучэньня інфармацыі мабільных апэратараў, пэнсійных фондаў і электронных рэестраў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Ўкраіны, без уліку Крыму і акупаванай часткі тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей.

«37 мільёнаў 289 тысяч чалавек ва Ўкраіне. На жаль, у гэтую колькасьць не ўваходзяць тыя, хто стала пражывае за мяжой і на акупаваных тэрыторыях. Гэта колькасьць людзей, якія фізычна знаходзяцца ва Ўкраіне паводле стану на 1 сьнежня 2019 году», — сказаў Дзьмітро Дубілет.

Насельніцтва сталіцы Ўкраіны Кіева — 3,7 мільёна чалавек.

Паводле міністра, колькасна пераважаюць жанчыны — 20,01 мільёна супраць 17,28 мільёна мужчын.

Дзьмітры Дубілет ня выключыў, што Ўкраіна можа адмовіцца ад правядзеньня традыцыйнага перапісу насельніцтва, бо, як прадэманстравала пробнае апытаньне ў двух раёнах Украіны, людзі не адчыняюць дзьверы перапісчыкам.

«Такі перапіс не дае магчымасьці дакладна ацаніць колькасьць насельніцтва. Дастаткова зрабіць якасныя галіновыя электронныя рэестры, і такі падлік будзе больш эфэктыўным», — перакананы міністар.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG