Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Радыё Свабода прывітаў вызваленьне карэспандэнтаў Свабоды з палону данецкіх сэпаратыстаў


Станіслаў Асееў (зьлева) і Алег Галазюк
Станіслаў Асееў (зьлева) і Алег Галазюк

Двое блогераў і пазаштатных карэспандэнтаў ўкраінскай рэдакцыі Радыё Свабода Станіслаў Асееў і Алег Галазюк вызваленыя ў рамках вялікага абмену палоннымі паміж Кіевам і прарасейскімі сэпаратыстамі.

Пра гэта паведамляе Ўкраінская служба Радыё Свабода, журналісты якой апазналі сваіх калегаў на кадрах з абмену палоннымі на КПП «Маёрскае». Іх імёны таксама значацца ў сьпісе СБУ, у якім названыя перададзеныя ўкраінскаму боку людзі.

І Асееў, і Галазюк пісалі рэпартажы і калёнкі пад псэўданімамі: Асеева ведалі пад імем Станіслаў Васін, Галазюка — Міраслаў Цямушчы. Абодва правялі ў палоне амаль па два з паловай гады.

Прэзыдэнт РСЭ / РС Джэймі Флай
Прэзыдэнт РСЭ / РС Джэймі Флай

Прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Джэймі Флай прывітаў вызваленьне пазаштатных карэспандэнтаў РСЭ / РС.

«Мы адчуваем хваляваньне і палёгку ў сувязі з тым, што Стас і Алег цяпер на волі, — сказаў Флай, які падчас асабістай сустрэчы з прэзыдэнтам Зяленскі 26 лістапада прасіў аб уключэньні журналістаў у сьпісы на абмен. — Два з паловай гады яны знаходзіліся ў ізаляцыі ад зьнешняга сьвету, не таму што яны зрабілі нейкае злачынства, а таму што яны распавядалі праўду аб расейскай акупацыі іх радзімы ».

«Я хачу падзякаваць прэзывдэнту Зяленскаму і ўладам Украіны за іх дапамогу ў вызваленьні Стаса і Алега, а таксама выказаць нашу падзяку актывістам, заканадаўцам і сусьветным палітыкам, якія казалі ад іх імя, пакуль [журналісты] былі пазбаўленыя гэтай магчымасьці. <...> Я глыбока шаную намаганьні трохбаковай кантактнай групы, якая гэтаму паспрыяла», — дадаў Флай, маючы на ўвазе прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЭ, якія займаюцца мірным ўрэгуляваньнем канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

  • Станіслаў Асееў утрымліваўся з траўня-чэрвеня 2017 году. Спачатку ён проста зьнік, два тыдні пра яго нічога не было вядома. Пазьней ўлады так званай «ДНР» прызналі яго затрыманьне і абвінавацілі ў шпіянажы на карысьць Украіны. Яго асудзілі да 15 гадоў пазбаўленьня волі.
  • Галазюк — кандыдат філязофскіх навук, да вайны быў выкладчыкам Харкаўскага інстытуту эканомікі рынкавых адносін і мэнэджмэнту. Да 2017 году ён двойчы быў у палоне, але яго выпускалі. Сам Галазюк распавядаў, што ў палоне яго катавалі.

Ва Ўкраіне 29 сьнежня адбыўся абмен палоннымі паміж афіцыйным Кіевам і сэпаратыстамі так званых «ДНР» і «ЛНР» па формуле «усіх апазнаных на ўсіх апазнаных». Як заявілі ў офісе прэзыдэнта Ўкраіны, украінскі бок атрымаў 76 чалавек. Сэпаратыстам было перададзена звыш сотні палонных, сярод якіх пяцёра «бэркутаўцаў», абвінавачаных па справе аб расстрэле пратэстоўцаў на Майдане ў 2014 годзе.

Прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны дамовіліся аб абмене палоннымі падчас саміту «нармандзкай чацвёркі» ў Парыжы 9 сьнежня. Тады кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі абвясьціў аб тым, што бакі выступаюць за абмен у фармаце «ўсіх на ўсіх». Па выніках саміту было падпісана сумеснае камюніке, але дакладную колькасьць палонных не была ўказана.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG