Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нафтапрадукты зь Беларусі таксычныя». Кампанія Каламойскага просіць Зяленскага абмежаваць імпарт беларускага паліва


Ігар Каламойскі
Ігар Каламойскі

Кампанія «Укртатнафта», якая належыць украінскаму алігарху Ігару Каламойскаму, зьвярнулася зь лістом да прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага з патрабаваньнем абмежаваць імпарт нафтапрадуктаў з крыніц, зьвязаных з расейскімі кампаніямі, якія знаходзяцца пад санкцыямі ўкраінскага ўраду.

Ліст таксама адрасаваны сакратару Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Аляксею Данілаву і старшыні праўленьня дзяржаўнай кампаніі «Нафтогаз України» Андрэю Кобалеву.

У прыватнасьці, кампанія крытыкуе кантракт аб пастаўках нафтапрадуктаў, падпісаны між «Беларускай нафтавай кампаніяй» і прыватнай украінскай кампаніяй «Нафтогаз Ойл Трейдинг», створанай паводле рашэньня НАК «Нафтогаз України» дзяржаўным прапрыемствам «Укртранснафта» (транзытэр нафтапрадуктаў. — РС).

«Разгортваньне прыватнай дзейнасьці пад кіраўніцтвам фактычна дзяржаўных кампаній можа прывесьці да нанясеньня шкоды дзяржаўным кампаніям. Павелічэньне імпарту нафтапрадуктаў — гэта зьмяншэньне вытворчасьці нафтапрадуктаў ва Ўкраіне і скарачэньне аб’ёмаў транспартаваньня нафты», — адзначаецца ў лісьце.

У кампаніі Ігара Каламойскага перакананыя, што дзяржаўная кампанія «Укртранснафта» мусіць быць зацікаўленая ў павелічэньні абʼёмаў паставак нафты на Крэменчуцкі нафтаперапрацоўчы завод (ён таксама належыць Ігару Каламойскаму. — РС):

«Але яна стварыла прыватнае прадпрыемства і ўзгадніла безальтэрнатыўны кантракт з замежным пастаўшчыком нафтапрадуктаў, нават не зьвярнуўшыся да цэнавай прапановы айчыннага вытворцы».

«Мазырскі НПЗ, акцыянэрамі якога зьяўляюцца расейскія нафтавыя кампаніі „Роснефть“ і „Газпромнефть“, на 100% залежыць ад паставак расейскай нафты. „Роснефть“ і „Газпромнефть“ знаходзяцца пад санкцыямі, згодна з рашэньнем Рады нацбясьпекі Ўкраіны ад 2 траўня 2018 году. „Укртатнафта“ мяркуе, што згаданыя гандлёвыя апэрацыі, калі і не парушаюць наўпрост закон, то як мінімум зьяўляюцца „таксычнымі“, бо ініцыянаваныя з прадпрыемствам, што мае акцыянэрамі кампаніі, якія спрыялі анэксіі часткі тэрыторыі Ўкраіны», — заявілі ў кампаніі Ігара Каламойскага.

У красавіку 2018 году гэтая кампанія патрабавала ад Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны абмежаваць прысутнасьць беларускіх нафтапрадуктаў.

Тады экспэрты расцанілі адпаведныя дзеяньні ўкраінскага алігарха Ігара Каламойскага як спробу ўстанавіць манаполію сваіх прадпрыемстваў на ўнутраным рынку нафтапрадуктаў.

Міністэрства эканамічнага разьвіцьця і гандлю Ўкраіны, разгледзеўшы прапановы кампаніі «Укртатнафта» аб увядзеньні абмежаваньняў на пастаўкі беларускіх нафтавых прадуктаў, адхіліла іх як немэтазгодныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG