Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная рада пастанавіла вярнуць украінскую дэлегацыю ў ПАРЭ


Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы

Вярхоўная рада Ўкраіны 16 студзеня прыняла заяву аб вяртаньні пастаяннай дэлегацыі ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў 2020 годзе. За адпаведнае рашэньне прагаласавалі 348 народных дэпутатаў.

Згодна з дакумэнтам, парлямэнт даручыў сваёй пастаяннай дэлегацыі ў ПАРЭ падаць свае паўнамоцтвы на зацьвярджэньне для ўдзелу ў сёлетняй штогадовай сэсіі асамблеі.

«Мэта ўдзелу дэлегацыі Ўкраіны ў працы ПАРЭ — недапушчэньне захаваньня існуючай сытуацыі ў Эўропе, якая склалася ў выніку агрэсіўнай зьнешняй палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, давядзеньне аб’ектыўнай інфармацыі аб супрацьпраўных дзеяньнях Расейскай Фэдэрацыі на акупаваных тэрыторыях нашай краіны і намаганьні Ўкраіны для спыненьня ўзброенай агрэсіі з боку краіны-ўдзельніцы Рады Эўропы і пераадоленьня яе наступстваў, а таксама недапушчэньне выкарыстаньня трыбуны ПАРЭ для распаўсюджваньня ілжывых наратываў пра сытуацыю ва Ўкраіне», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, у заяве гаворыцца пра неабходнасьць ратыфікацыі Расеяй Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моваў або моваў нацыянальных меншасьцяў у адпаведнасьці з абавязаньнямі Расеі, узятымі пры ўступленьні ў Раду Эўропы.

з Украінскія парлямэнтары таксама заклікалі краіны-ўдзельніцы Рады Эўропы ўзмацніць намаганьні ў заахвочваньні расейскага боку да выкананьня яго міжнародных абавязаньняў як члена Рады Эўропы, у тым ліку прынятых Асамблеяй рэзалюцый і рэкамэндацый, з мэтай аднаўленьня павагі з боку Расеі да прынцыпаў міжнароднага права, уключаючы тэрытарыяльную цэласьць і непарушнасьць межаў у Эўропе.

У чэрвені Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы зьмяніла працэдуру ўжыцьця санкцый, і Расея вярнулася да паўнавартаснай працы ў ПАРЭ.

У адказ на гэта дэлегацыі Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Славаччыны і Ўкраіны ў ПАРЭ пакінулі залю пасяджэньняў. Украіна афіцыйна адмовілася ад удзелу ў восеньскай сэсіі ПАРЭ.

Расейская дэлегацыя не прымала ўдзелу ў сэсіях Асамблеі са студзеня 2015 году пасьля ўвядзеньня сур’ёзнага абмежаваньня паўнамоцтваў яе дэлегацыі.

Украінскія праваабаронцы лічаць, што вяртаньне расейскай дэлегацыі ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы ва ўмовах пагарды да патрабаваньняў арганізацыі з боку Расеі стане «маральнай капітуляцыяй» гэтай міждзяржаўнай арганізацыі.

Найбліжэйшая сэсія ПАРЭ пачнецца 27 студзеня ў Страсбуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG