Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які прадугледжвае крымінальную адказнасьць за гэтак званае «неасабістае галасаваньне» ў Вярхоўнай Радзе Украіны.
Паводле закону, прынятага парлямэнтам Украіны 19 сьнежня 2019 году, наўмыснае галасаваньне парламэнтарыя на пленарным пасяджэнні Вярхоўнай Рады замест іншага дэпутата будзе карацца штрафам у памеры ад 51 тысяч да 85 тысяч грыўняў ($2100-$3500).