Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герасіменя выйшла ў алімпійскі фінал 50-мэтроўкі вольным стылем


Аляксандра Герасіменя, архіўнае фота 2012 году
Аляксандра Герасіменя, архіўнае фота 2012 году

На Алімпіядзе ў Рыё Аляксандра Герасіменя выйшла ў фінал на дыстанцыі 50 мэтраў вольным стылем, паведамляе БелаПАН.

У паўфінале беларуская плыўчыха пераадолела дыстанцыю за 24,53 сэкунды і заняла апошняе прахадное месца (восьмае). У кваліфікацыі двухразовая алімпійская віцэ-чэмпіёнка Лёндана-2012 была трэцяй (24,42). На дыстанцыі 100 мэтраў вольным стылем Аляксандра Герасіменя завяршыла спаборніцтвы на стадыі паўфіналу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG