Пра гэта інфармуе сайт газэты «Прэсбол».
«Магчыма, што цяпер яны па-за ўвагай, але зорачкі ўсё роўна ёсьць. Іх ня можа ня быць. Альбо яны проста пакуль не займаюцца плаваньнем, альбо іх яшчэ не заўважылі. Але ёсьць праблема ў тым пляне, што цяпер моладзь больш увагі надае электронным гаджэтам, чым фізычнай нагрузцы. Сацыяльныя сеткі, онлайнавыя гульні ... А гэтыя пакемоны, што цяпер зьявіліся і якіх ловяць па ўсім сьвеце — гэта, вядома, чалавечая катастрофа... Асабіста ў маім разуменьні».
Гэтую заяву Аляксандра Герасіменя зрабіла на сустрэчы з прэсай у канфэрэнц-залі «Беларусбанку» 17 жніўня.