Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хакеры ўзламалі рахунак расейскай антыдопінгавай інфарматаркі


Юлія Сьцяпанава
Юлія Сьцяпанава

Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва WADA выказала трывогу ў сувязі з узломам акаўнту расейскай спартоўкі.

Інтэрнэт-акаўнт Юліі Сцяпанавай, які паказвае месцазнаходжаньне інфарматаркі WADA ў справе аб прымяненні допінгу расейскімі спартоўцамі, падвергнуўся ўзлому. Як адзначае Бі-бі-сі, Сцяпанава хавае месца, дзе яна знаходзіцца, бо баіцца перасьледу.

Сусьветнае антыдопінгавае агенцтва атрымала апавяшчэньне пра тое, што на акаўнце Юліі Сцяпанавай зарэгістраваны карыстальнік, які ня мае дачыненьня да ўладальніцы.

WADA выступіла з заявай, у якой паведамляе, што праваахоўныя органы праінфармаваныя пра здарэньне.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG